МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

«Апокрыф» напісан у той час, калі прадстаўнікі рэакцыйных літаратурных і фалькларыстычных плыней асаблі-ва настойліва адмаўлялі творчыя здольнасці і магчымасці народных мае. Іменна ў гэтыя гады знаходзіць пашырэнне дэкадэнцкая тэорыя аб «свабодзе творчасці», «незацікаў-ленасці» і «выключнасці» мастака-мага, а буржуазныя фалькларысты на чале з В. Келтуялам вылучаюць сваю антинародную тэорыю «арыстякратычнага паходжання» фальклору. Палемічны водгук на гэтыя з'явы літаратурна-грамадскага жыцця выразна адчуваецца ў «Апокрыфе». I трэба прызнаць, што пры вырашэнні многіх кардыналь-ных літаратурна-эстэтычных праблем М. Багдановіч зыхо-дзіць з пленных па-зіцый рэалізму і народнасці.

Працягваючы ідэі свайго першага апавядання «Музыка», аўтар раскрывае сутнасць мастацтва як выяўленне ад-вечных духоўных патрэб працоўнага чалавека, яго імкнен-ня да прыгожага, узвышанага і справядлівага. У супраць-легласць дэкадэнцкаму культу асобы «мастака-мага» Баг-Дановіч сцвярджае народныя вытокі мастацтва. Глыбокай любоўю і пашанай да людзей працы — гэтых сапраўдных тварцоў усіх матэрыяльных і духоўных здабыткаў — пра-сякнуты радкі твора, дзе гаворыцца, што, нягледзячы на Цяжкае і прыгнечанае становішча, «галодныя людзі не асудзілі песню», што з'яўляецца адзнакай іх душэўнага багац-ця і прыгажосці.

3 пазіцый народнай эстэтыкі спрабуе падысці М. Баг-дановіч да вызначэння грамадскай функцыі мастацтва і не-каторых яго эстэтычных катэгорый (краса).


Сапраўднымі цаніцелямі і стваральнікамі мастацтва з'яўляюцца, па думцы аўтара, людзі, «каторыя ведаюць, чаго варты хлеб» (I—389), г. зн. працоўныя. Іх прысуд павінен з'яўляцца канчатковым і рашаючым крытэрыем грамадскай вартасці мастацтва: гэта ж жнеі-сялянкі спя-ваюць песню «няма лепш цвяточка над васілёчка» (I—389), сцвярджаючы такім чынам неабходнасць мастацкага выяў-лення чалавека (васілёк—-тут народны сімвал мастацтва). Рашуча аддзяляючы сябе ад модных дэкадэнцкіх тэорый аб паходжанні мастацтва, якое быццам бы «крыецца ў жа-данні болын безразважнай («безумной») красы, чым тая, якую нам можа даць Зямля» Багдановіч сцвярджае, што эстэтычная краса — не вынік адвольнай суб'ектыўнай фан-тазіі мастака ці яго пошукаў «вышэйшай» асалоды, а зале-жыць, як і наогул усе эстэтычныя пачуцці чалавека, ад канкрэтнай грамадска-гістарычнай практыкі чалавека. Зра-зумела, маладому паэту цяжка было вызначыць самую прыроду эстэтычных катэгорый, як вынік непасрэдных і надзвычай складаных сувязей ідэйных і мастацкіх асаблі-васцей твора з тымі разнастайнымі пачуццямі, асацыяцыя-мі, што ўзнікаюць пад уплывам іх узаемадзеяння. Тут Баг-дановіч блізка стаіць да горкаўскіх думак аб чалавеку, які «па натуры сваёй мастак» і які «ўсюды так ці інакш імкнец-ца ўнесці ў сваё жыццё хараство» 2. Імкненне народных мае да прыгожага і ўзвышанага з'яўляецца, па думцы паэта, праяўленнем невычэрпных творчых сіл народа, які, нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльныя умовы, хоча унесці гэтую прыгажосць ва ўсё навакольнае жыццё. Праўда, з прычыны абмежаванасці светапогляду Багдановіч не змог узняцца да горкаўскага разумения прыгожага, якое вырастав з пафаса пераўтварэння прыроды і ўсёй рэчаіснасці наогул, аднак ён блізка падышоў да разумения таго бяс-спрэчнага факта, што вытокі сапраўднага мастацтва трэба шукаць толькі ў асяроддзі працоўнага народа.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 [49] 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113