МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

ПераасэнсоўваючьГ пушкінскія вобразы Моцарта і Сальеры, паэт рашуча становіцца на пазіцыі матэрыялі-стычнай трактоўкі творчага акта. Ён у духу Бялінскага сцвярджае перавагу інтэлектуальных, усвядомленых па-чаткаў у творчым працэсе над інтуітыўнымі, падсвядо-мымі:

...........  Не Мэры,

Не Фауст, не цар Барыс, а Моцарт і Сальеры

Варушаць мозаг мой.

Здаецца мне, што тут Сальеры атрымаў несправядлівы суд.

Халодным  розумам  праняўшыся,  натхненне

Ён мусіў тым губіць,— так кажа абвіненне.

Сальеры ў творчасці усё хацеў паняць,

Ва ўсім упэўніцца, усё абмеркаваць,

Абдумаць спосабы, і матэр'ял, і мэту,

I горача любіў сваю свядомасць гэту.

У творчасці яго раптоўнага няма:

Аснова да яе — спакойная дума.

(1-51)

Абараняючы прынцыпы ўсвядомленага мэтанакірава-нага мастацтва, М. Багдановіч, такім чынам, арганічна на-бліжаўся да перадавых ідэйна-творчых пазіцый рэвалю-цыйна-дэмакратычнай эстэтыкі. У сваю чаргу гэта прывяло да значнага ўзмацнення грамадзянскіх матываў і прагрэ-сіўнай класавай арыентацыі ў паэзіі Багдановіча.

Грунтуючыся на перадавых пазіцыях народнасці і рэа-лізму, Багдановіч імкнецца падысці да вырашэння некато-рых актуальных эстэтычных праблем: цяпер ад абароны матэрыялістычнай прыроды творчага акта («Ліст») ён пе-раходзіць да шырокага філасофскага асэнсавання вытокаў і грамадскай функцыі мастацтва, сутнасці мастацкай красы як эстэтычнай катэгорыі і інш. Характэрным у гэтым сэн-се з'яўляецца вядомае алегарычнае апавяданне «Апокрыф» (1913). Твор гэты, незаслужана забыты і па-сапраўднаму не ацэнены нашымі даследчыкамі, нягледзячы на свой па-лемічны, дыскусійны характар (аб гэтым сведчыць сама яго форма — форма дыялектычнай спрэчкі, дыспута) і пэў-ную неакрэсленасць асобных сцверджанняў, выяўляе многія станоўчыя рысы эстэтычных поглядаў паэта на больш поз-нім, спелым этапе.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 [48] 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113