МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Вось чаму, на нашу думку, няма падставы сцвярджаць, як гэта спрабуе рабіць праф. I. I. Замоцін, што В. Ластоў-скі разам з С. Палуянам, «разгадаўшы артыстычную натуру М. Багдановіча, ахоўвалі яго творчасць ад вузкіх тэн-дэнцый, ад аднастайных і нудных настрояў і заахвочвалі яго да настойлівай і тонкай работы над мастацкай тэхнікай, якая другім здавалася дэкадэнцтвам» (II—XV).

Роля гэтых людзей у творчым развіцці маладога паэта не аднолькавая. Калі кароткае, але самаахвярнае жыццё С. Палуяна — выдатнага дэмакратычнага дзеяча — пакіну-ла ў душы Багдановіча незабыўны і яркі след — аб чым сведчыць і верш «С. Е. Палуяну» і, нарэшце, сама перша-пачатковая назва зборніка твораў паэта «Вянок на магілу С. Палуяна»,— то адносіны да Ластоўскага носяць некалькі іншы характар. Неабгрунтаваныя прэтэнзіі апошняга на ролю літаратурнага настаўніка выклікалі часам у Багдано-віча рашўчы пратэст, а то і адкрытую палеміку. Не выпад-кова к гэтаму часу (1913) і асабістыя адносіны паміж Баг-дановічам і Ластоўскім значна пагоршыліся. В. Ластоўскі ў сваіх успамінах аб М. Багдановічу імкнецца вытлума-чыць гэта прычынамі чыста знешняга, выпадковага харак-тару (непаладкі ў выданні «Вянка»).

Аднак з лістоў і крытычных артыкулаў М. Багданові-ча, якія адносяцца да 1912/13 гг. відаць, што паэт не па-дзяляў поглядаў В. Ластоўскага на некаторыя пытанні больш істотнага ідэйна-творчага парадку, у прыватнасці, яго ацэнку характэрных з'яў літаратурна-грамадскага жыцця, ацэнку лепшых дасягненняў тагочаснай беларус-кай рэвалюцыйна-дэмакратычнай літаратуры, асноўных тэндэнцый яе развіцця, напрамку творчых пошукаў і інш.

Вышэй адзначалася, што Багдановіч з самага пачатку крытычна адносіўся да фармалістычных практыкаванняў Ластоўскага, адкрыта называючы яго мадэрністам '. Цяпер жа ва ўмовах значнага абвастрэння літаратурна-грамад-скай барацьбы паэт зноў адрасуе яму свой вядомы «Ліст» (1913). Усёй палемічнай вастрынёй твор накіраваны суп-раць аднаго з кардынальных палажэнняў ідэалістычнай эстэтыкі — інтуітывізму. Як вядома, В. Ластоўскі ў шмат-лікіх сваіх творах праводзіў лінію сцверджання містычнай, звышпачуццёвай сутнасці мастацтва. У духу эстэцкай «аў-таномнай незалежнасці» ён імкнуўся падмяніць асноўныя грамадска-пазнаваўчыя функцыі літаратуры нейкімі суб'ек-тывісцкімі эмацыянальна-пачуццёвымі катэгорыямі.

Насуперак патрабаванням В. Ластоўскага адмовіцца ад грамадскай праблематыкі і апяваць нейкую «вечную» красу, выяўляць няўлоўны міраж суб'ектывісцкіх адчуван-няў, падыходзіць да ацэнкі мастацкай творчасці з «меркай еўрапейскай», М. Багдановіч у артыкуле «За тры гады» (1913) ад імя перадавых беларускіх пісьменнікаў заяўляў, што «не трэба... ісці ў чужыя людзі, шукаючы глыбокіх і трывожных дум, чулага і хвалюючага пачуцця, душу ра-дуючай красы. Не трэба, бо ў саміх ёсць. Мала таго, самі яны могуць да нас звярнуцца, бо іншы раз таго, што маем мы, не знойдзеш у іх» (II—35).

Выразны водгук гэтай палемікі з В. Ластоўскім і ін-шымі прыхільнікамі тэорыі «чыстага мастацтва» адчува-еЦЦа і ў некаторых паэтычных творах Багдановіча, асаблі-ва ў памянёным вышэй «Лісце».

Пры ацэнцы зыходных пазіцый аўтара, выяўленых у вершы, важна ўлічваць унутраную творча-псіхалагічную атмасферу ўзнікнення яго паэтычнай задумы. Увесь пале-мічны пафас «Ліста»   накіраваны  супраць  распаўсюджаных у міжрэвалюцыйныя гады рэакцыйных тэорый аб «свабодзе творчасці», незацікаўленасці і выключнасці мастака-мага, які быццам бы творыць па законах містыч-нага «наития».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 [47] 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113