МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Можна заўважыць, што зыходныя палажэнні эстэтыкі Багдановіча аб сутнасці і грамадскім прызначэнні мастацтва на гэтым этапе носяць ярка выражаную палемічную накіраванасць. Напрамак іх устанавіць не цяжка, калі ўлі-чыць, што іменна ў гэты час у тагачаснай рускай, як і беларускай, літаратуры шырокае распаўсюджанне знайшлі шматлікія суб'ектывісцкія тэорыі. Так, напрыклад, пры-хільнікі адной з найбольш папулярных  рэакцыйных плыней — сімвалізму, выступаючы супраць зместу і формы рэалістычнага мастацтва, імкнуцца падмяніць рэальны аб-ект адлюстравання ў мастацтве — рэчаіснасць з яе матэ-рыяльнымі і духоўнымі атрыбутамі — нейкай таямнічай сістэмай містычных непазнавальных сутнасцей, даступных успрыняццю «нямногіх» выбраных. Адзін з відных тэарэ-тыкаў рускага сімвалізму А. Белы ў артыкуле «Сімвалізм як светапогляд» пісаў: «Натоўп, задаволены зразумелым для яго фенаменалізмам падзей, зарысовак, псіхалогіі, не падазрае ўнутраных рыс, якія служаць фонам апісваемых з'яў; гэтыя рысы даступны нямногім» .

Грунтуючыся на фундаменце «цыклапічнай пабудовы Канта» (Меражкоўскі) аб непазнавальнасці свету, сімвалі-сты адкрыта ставяць непераходны рубікон паміж лагічным і вобразным пазнаннем як спецыфічнымі, але адзінымі формамі чалавечага пазнання рэчаіснасці. Не жыццё, а ней-кая суб'ектыўная інтуіцыя мастака з'яўляецца крыніцай «звышпазнання», яна і вызначае сабою характер і прын-цыпы мастацкай творчасці. Ставячы мастацтва ў сферу «звышпазнання», сімвалісты сцвярджалі, што «ўся наша свядомасць абманвае нас, пераносячы свае ўласцівасці, умовы сваёй дзейнасці на знешнія прадметы... Мышление, а значыць, і навука бяссільны выкрыць гэты зман. Адвечная задача мастацтва.,. быць пазнаннем свету, па-за формамі свядомасці, па-за мышлением па прычын-насці» 2.

Адсюль прызначэнне мастацтва — пазнанне шляхам «інтуіцыі», натхнёнага «адгадвання» нейкіх містычных «ключоў таямніц». Сімвалісты ўзмоцнена ахайвалі пера-давьгя традыцыі рускай літаратуры, лепшыя яе дасягненні у развіцці рэалізму і народнасці. Ва ўсёй іх эстэцкай кан-цэпцыі адчуваецца адмаўленне выдатных гуманістычных і сацыяльна-этычных ідэалаў перадавой рэалістычнай літа-ратуры. 3 пазіцый шапэнгаўэраўскай формулы аб сутнасці мастацтва («Мастацтва ёсць пазнанне свету іншымі, пад-свядомымі шляхамі» ') важнейшым законам мастацкай творчасці абяўлены інтуітывісцкі метад пазнання «ідэй», а адзіным сродкам гэтага метаду — сімвал: «Пазнанне ідэй адкрывае ў часовых з'явах іх заўчасна векавечны сэнс. Гэ-тае пазнанне спалучае свядомасць і пачуццё ў нешта ад-меннае ад таго і другога... Падкрэсліць у вобразе ідэю — значыць ператварыць гэты вобраз у сімвал, і з гэтага пункту погляду ўвесь свет — «лес, поўны сімвалаў», па вы-ражэнню Бадлера» 2.

Рэакцыйная сутнасць рускага сімвалізму прышлася да спадобы пануючым класам царскай Расіі, якія, адчуўшы ідэйную блізкасць гэтай плыні да афіцыйнай ідэалогіі, аказ-валі ёй усебаковую падтрымку ў барацьбе супраць рэалі-стычнай літаратуры.

Своеасаблівае адлюстраванне гэтыя ідэйна-творчыя пра-цэсы знайшлі і на Беларусі. Праўда, барацьба супраць рэ-валюцыйна-дэмакратычнай літаратуры праходзіць тут у некалькі іншых спецыфічных умовах. Найбольшай васт-рыні і акрэсленасці яна дасягнула ў 1913 г., калі на старой-ках «Нашай Нівы» В. Ластоўскі адкрыта вылучыў сваю мадэрнісцкую платформу ў артыкуле «Сплачвайце доўг». Пад выглядам крытыкі «аднастайных і нудных настрояў», «вузкіх тэндэнцый» у творчасці перадавых беларускіх пісь-меннікаў аўтар па сутнасці адмаўляў зыходныя прынцыпы рэвалюцыйна-дэмакратычнай эстэтыкі — рэалізм і народ-насць. Паказальна, што ў якасці  характэрнага  прыкладу т. зв. «шкоднага песімізму» В. Ластоўскі ўзяў радкі з вя-домага верша М. Багдановіча «Краю мой родны! Як вы-кляты богам...».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 [46] 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113