МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

У напрамку арганічнага зліцця мастацтва з надзённы-мі патрэбамі жыцця свайго народа развівалася і творчасць Багдановіча. Натхняючы прыклад самаадданага служэння пісьменніка народу ён знаходзіў у літаратурна-грамадскай дзейнасці сваіх старэйшых сучаснікаў Я. Купалы і Я. Кола-са. Відавочна, маючы на ўвазе перадусім іх выдатную ролю ў гісторыі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, Багдановіч з глыбокай удзячнасцю пісаў: «Дзякуючы ім нават толькі што перажытыя намі стамляючыя гады гра-мадскага развала (маецца на ўвазе перыяд палітычнай рэ-акцыі 1907—1912 гг.—М. Г.) не з'яўляюцца пустым месцам у гісторыі беларускага народа» (II—24, 25).

Засвойваючы рэвалюцыйна-дэмакратычныя традыцыі перадавой беларускай літаратуры XIX ст., М. Багдановіч не мог, з другога боку, не ўспрыняць выдатных традыцый 1 рускай літаратуры. Няма неабходнасці шукаць для' дока-зу гэтага сцверджання адпаведных аналогій ці простых супадзенняў, што надзвычай звужае значэнне гэтай складанай з'явы. Пераемнасць традыцый у творчасці пісьмен-ніка — не вынік асабістых схільнасцей ці густаў, яна сваімі вытокамі шчыльна спалучаецца з вядучымі грамадска-палі-тычнымі працэсамі, а таму і выходзіць за межы прыватных супадзенняў ці падабенства творчай манеры. Можна пага-дзіцца з В. У. Івашыным, які ўплыў гуманістычных ідэй М. Горкага на перадавых беларускіх пісьменнікаў пачатку XX ст. тлумачыць агульнасцю сацыяльных абставін у тага-часнай Беларусі і Расіі. Багдановіча, «як і Горкага, глыбо-ка хваляваў трагічны лёс чалавека ў капіталістычным гра-мадстве» .

I хаця з прычыны абмежаванасці і няспеласці светапо-гляду Багдановіч не здолеў узняцца да ўзроўню мастацкіх абагульненняў сваіх вялікіх сучаснікаў, тым не менш арга-нічнае засваенне некаторых істотных элементаў іх перадавой эстэтыкі дазволіла яму грунтоўна падысці да вырашэння многіх актуальных ідэйна-творчых задач. Перадусім па-глыбляецца само разумение паэтам грамадскай сутнасці мастацтва. Калі раней («Глыбы і слаі») вартасць мастац-кага твора вымяралася некалькі агульна, у межах сувязі з народным побытам і фальклорам, то цяпер асноўным кры-тэрыем народнасці з'яўляецца ступень адлюстравання са-цыяльнай рэчаіснасці ў шырокім сэнсе гэтага паняцця. У чарговым крытычным аглядзе «Новы перыяд у гісторыі беларускай літаратуры (1912—1913)» з гэтых рэвалюцый-на-дэмакратычных пазіцый Багдановіч падыходзіць да ацэнкі лепшых дасягненняў беларускай літаратуры за 1905—1912 гады. Ён падкрэслівае: «не адной літаратурнай зацікаўленасцю абмяжоўваецца значэнне гэтых твораў. Для нас... не меншую цікавасць павінны ўяўляць тыя абста-віны, што, па-першае, гэта белетрыстыка ідзе ў народ, і па-другое, што яна ідзе з народа» (II—27).

Не цяжка заўважыць, што выказванні паэта аб беле-трыстыцы, якая «ідзе з народа» і ўзбагачаная перадавымі ідэямі свайго часу назад вяртаецца ў народныя гушчы, ва многім сугучны перадавым поглядам рускай рэвалюцыйнай дэмакратыі на літаратуру як магутны сродак палітычнага выхавання мае.

Як відаць, далейшае ідэйна-эстэтычнае фарміраванне Багдановіча ідзе ў напрамку выразнага збліжэння з эстэ-тыкай рэвалюцыйнай дэмакратыі. Ужо раней у духу эстэ-тыкі Чарнышэўскага трактаваў ён праблему суадносін мастацтва і рэчаіснасці ў невялічкім вершы «Дзе вы, лясоў, палёў цвяты?» (1911)-—• рэальнае жыццё вышэй, багацей і шматгранней, чым яго мастацкае адлюстраванне, і дарэм-ныя спробы выйсці за межы гэтых аб'ектыўна існуючых суадносін. Тым не менш, прызнаючы прымат жыцця над мастацтвам, Багдановіч прыдае апошняму выключныя гра-мадскія функцыі ў якасці аднаго з дзейсных форм адлюстравання і пазнання свету. Так, вызначаючы спецыфіку мастацкага пазнання, паэт рашуча адкідае папулярныя тады ідэалістычныя тэорыі ірацыянальнага «наития» і сцвярджае матэрыяльную, зямную сутнасць самога твор-чага працэсу. Так, у вядомым артыкуле аб творчасці М. В. Ламаносава «Паэзія геніяльнага вучонага» ён сцвярджае: «I паэзія і навука маюць, урэшце рэшт, адну і тую ж агульную мэту: задавальненне пазнавальнай патрэбы чалавека»  (II—97).


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 [45] 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113