МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Шчыльная сувязь беларускай літаратуры з фальклор-нымі традыцыямі — характэрная асаблівасць не толькі для старажытнай пары, але і на больш позніх этапах яе развіц-ця. Працэс творчага збліжэння літаратуры і фальклору абу-моўлен, па думцы Багдановіча, тымі канкрэтна-гістарычны-мі абставінамі, у якіх знаходзіўся беларускі народ на працягу стагоддзяў ва ўмовах сацыяльнага і нацыянальнага заняволення. Асаблівай інтэнсіўнасці гэтае збліжэнне да-сягаула ў пачатку XIX ст., калі на Беларусі, як і па ўсёй Еўропе, пракацілася «рэха ад французскай рэвалюцыі» (Ц—21). Расце асаблівая цікавасць да мастацкай творча-СЦ! тых, хто з'яўляецца рашаючай сілай гістарычных па-дзеи — народных мае. Вывучэнне народнай творчасці, наследаванне яе традыцый становіцца цяпер неад'емным сродкам дэмакратызацыі літаратуры, паглыблення яе на-роднасці.

Станоўчую ролю ў агульным працэсе набліжэння літа-Ратуры да фальклору адыграў папулярны ў свой час «ра-мантычны кірунак, прадстаўнікі каторага цікавіліся народнымі творамі і народным жыццём» (II—23). У той жа час Багдановіч адзначаў слабыя бакі рамантычнага захаплення народнай паэзіяй: «Яны не маглі мець колькі-небудзь па-важнага значэння, бо караніліся не ў шырокіх грамадзян-скіх патрэбнасцях, а ў прыхільным душэўным настроі гурт-ка асоб, зросшыхся з польскай, ці іншы раз расійскай культурай; да народа ж гэтыя творы бадай што не даходзі-лі; (за, для) гэтага аўтары іх марыць не маглі аб праўдзі-вым здавальненні духоўных патрэб чытачоў, ці аб развіцці беларускай культуры» (II—23).

Відавочна, маючы на ўвазе творчасць рэакцыйных ра-мантыкаў, М. Багдановіч рэзка асуджае спробы фальсіфі-каваць некаторыя фальклорныя творы і выкарыстаць іх у сваіх вузкакласавых або нацыянальных мэтах. Як вядома, гэтыя пісьменнікі шляхам знешняга наследавання і стылі-зацыі народных беларускіх песень імкнуліся паслабіць ан-тыпрыгонніцкія настроі, выражаныя ў фальклоры, намагаю-чыся, як гаварыў А. Рыпінскі, навучыць беларускіх сялян «наперад... чытаць, а потым гаварыць і думаць па-польску» (II—23). Зразумела, што такі фалькларызм не мог мець нічога агульнага з сапраўдным працэсам дэмакратызацыі літаратуры. Адзіным шляхам да здзяйснення прынцыпу народнасці з'яўляецца, па думцы Багдановіча, адлюстра-ванне ў літаратуры «шырокіх грамадзянскіх патрэбнасцей» народа і выкарыстанне вядучых сацыяльных матываў яго вуснай паэтычнай творчасці.

Такім чынам можна прыйсці да вываду, што паступова ў фалькларыстычных поглядах М. Багдановіча выспявае новы, вышэйшы этап. Пераадольваючы раннія рамантыч-ныя захапленні міфалогіяй і этнаграфіяй, паэт упэўнена набліжаецца да ўсебаковага рэалістычнага асэнсавання творчых суадносін літаратуры і фальклору.

Якія ж факты і з'явы, у першую чаргу, маглі садзейнічаць гэтай плённай эвалюцыі мастацкага фалькларызму М- Багдановіча?

Безумоўна, што важнейшай крыніцай ідэйна-творчага росту пісьменніка з яўлялася тагачасная сацыяльная рэчаіс-насць. Ажыўленне і бурны ўздым рэвалюцыйных настрояў народных мае напярэдадні 1917 г. жывіў творчыя пошукі і ўзмацняў грамадскія імпульсы ў яго паэзіі. Як вядома, пад уплывам рэвалюцыйнай барацьбы рабочых на Белару-сі асаблівага размаху дасягае сялянскі рух — з 1910 па 1914 год адзначана тут звыш 14 тысяч сялянскіх выступ-ленняў . Зразумела, што ў цэнтры ўвагі перадавых бела-рускіх пісьменнікаў, цесна звязаных з сялянскімі масамі, становіцца адлюстраванне гэтай самаадданай барацьбы за свае правы, за зямлю і волю.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 [44] 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113