МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

 Часам помнікі старажытнай культуры ў паэтычным уяўленні Багдановіча выклікаюць зусім новыя вобразныя асацыяцыі. Так, у вядомым вершы «Слуцкія ткачыхі» ста-ражытная Беларусь — не толькі край чароўных краявідаў і багатай культуры (як гэта падкрэслена ў вершах «Лета-пісец», «Перапісчык», «Кніга»), але і край поўны сацыяль-ных кантрастаў, скрытай, напружанай, драматычнай ба-рацьбы. На светлым фоне цудоўнага вясенняга пейзажу перад зрокам паэта паўстаюць змрочныя малюнкі падня-вольнай працы, бязрадаснага жыцця працоўных жанчьш, малюнкі здзеку і неабмежаванага самавольства феадалаў:

Ад родных ніў, ад роднай хаты

У панскі двор дзеля красы

Яны, бяздольныя, узяты

Ткаць залатыя паясы.

I цягам доўгія часіны,

Дзявочыя забыўшы сны,

Свае шырокія тканіны

На лад персідскі ткуць яны.

А за сцяной смяецца поле,

Зіяе неба з-за вакна,

I думкі мкнуцца мімаволі

Туды, дзе расцвіла вясна,

Дзе блішча збожжа ў яснай далі,

Сінеюць міла васількі,

Халодным  срэбрам  ззяюць хвалі

Між гор ліючайся ракі;

Цямнее край зубчаты бору...

(1-156)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 [42] 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113