МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

На чыстым аркушы, прад вузенькім акном,

Прыгожа літары выводзіць ён пяром,

Устаўляючы паміж іх чорнымі радамі

Чырвоную страку, усякімі цвятамі,

Рознакалёрнымі галоўкамі звяроў

I птах нявіданных, спляценнем завіткоў

Ён пакрашае  скрозь — даволі ёсць  знароўкі —

Свае шматфарбныя застаўкі і канцоўкі,

I загалоўкі ўсе,— няма куды спяшыць!

Парой ён спыніцца, каб лепей завастрыць

Пяро гусінае, і гляне: светла сонца

Стаўпамі падае праз вузкае аконца,

I круціцца ў іх прыгожы, лёгкі пыл;

Як сіняваты дым нявідзімых кадзіл,

Рой хмарачак плыве; шырокімі кругамі

У небе ластаўкі шыбаюць пад крыжамі,

Як жар гарашчымі, а тут, каля акна,

Малінаўка пяе, і стукае жаўна.

I зноў ён схіліцца, застаўку зноў выводзіць

Няяркім серабром; нячутна дзень праходзіць;

Ужо хутка будзе ноч, і першая звязда

Благаславіць канец прыгожага труда.

(«Перапісчык», I—154)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 [41] 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113