МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Непасрэдныя ўважлівыя нагляданні Багдановіча над жыццём і побытам беларускай вёскі плённа ўплывалі на да-лейшы рост ідэйна-эстэтычных пазіцый паэта, значна па-глыблялі рэалізм і народнасць усёй яго творчасці.

У напрамку прыкметнага паглыблення рэалізму прахо-дзіла далейшае фарміраванне фалькларыстычных прынцы-паў М. Багдановіча. На першы план вылучаюцца цяпер не архаічныя ці этнаграфічныя элементы фальклору (міфала-гічныя вершы, цыкл «Згукі бацькаўшчыны»), а тыя, што найбольш звязаны з гістарычным лесам свайго народа і су-гучны яго сучасным надзённым запатрабаванням. У выніку непасрэдных нагляданняў М. Багдановіч пачынае ўсведам-ляць, што фальклор — гэта жывая паэзія народа, выяўлен-не яго спрадвечных дум і жаданняў, яскравае сведчанне неўміручасці народнага духу. Вось з гэтых перадавых па-зіцый і спрабуе падысці паэт да асэнсавання гістарычнай ролі фальклору ў развіцці нацыянальнай культуры бела-рускага народа. Праўда, погляды Багдановіча на гэтыя надзвычай складаныя пытанні не маглі скласціся адразу іх,і канчаткова. Яны знаходзіліся яшчэ ў стане фарміравання і выявіліся часткова і, бадай, не зусім поўна толькі ў паэ-тычнай практыцы пісьменніка. Маем на ўвазе вядомы вер-шаваны цыкл «Старая Беларусь» (1912). Вядучай прабле-май усяго цыкла з'яўляецца праблема фарміравання беларускай нацыянальнай  культуры  ў  далёкім  гістарычным мінулым. Аднак для Багдановіча гэта не самамэта. Шляхі развіцця беларускай культуры заўсёды трактуюцца аўта-рам з пазіцый прагрэсіўнага сучасніка, які шчыльна звяза^ ны з актуальным! грамадска-культурнымі працэсамі сваёй эпохі.

Відавочна, што ўсёй сваёй мэтанакіраванасцю цыкл «Старая Беларусь» звязан з той ідэалагічнай барацьбой супраць рэакцыі, якая разгарнулася на Беларусі пасля лен-скіх падзей 1912 г. Іменна ў гэты час на старонках некато-рых шавіністычных газет паявіліся артыкулы, у якіх услед за «Виленским Вестником» адмаўлялася права беларускага народа на развіццё сваёй нацыянальнай культуры: «Думаць аб адраджэнні роднай мовы і сваёй культуры, якіх у бела-русаў ніколі не было, гэта па меншай меры  неразумна» '.

У адказ на гэтыя паклёпніцкія заявы рэакцыйных піса-< каў у «Нашай Ніве» за 1912 г. паявілася шэраг артыкулаў, накіраваных на абарону неад'емных правоў беларускага народа на свае нацыянальнае і культурнае развіццё.

У рэчышчы гэтай літаратурна-грамадскай палемікі ака-заліся такія вершы М. Багдановіча, як «Летапісец», «Пера-пісчык», «Кніга», «Слуцкія ткачыхі». Яны былі надрукава-ны ў 26 нумары «Нашай Нівы» за 1912 г. і аб'яднаны пад агульным загалоўкам «Старая Беларусь». Як вядома, паэ-тычная задума гэтых вершаў узнікла яшчэ раней, у час прабывання Багдановіча ў г. Вільна (1911), пад уплывам непасрэдных уражанняў у час наведання багатай гісторыка-этнаграфічнай калекцыі пры рэдакцыі «Нашай Нівы». Аднак самая мастацкая рэалізацыя гэтай задумы выйшла Далека за межы прыватных асабістых захапленняў  паэта і набывала ў тагачасных умовах шырокае грамадскае гу-чанне.

У аснове цыкла «Старая Беларусь»- ляжыць ідэя сцвер-джання заканамернасці зараджэння і развіцця беларускай нацыянальнай культуры, ідэя беражлівых адносін да бага-тай культурнай спадчыны мінулага. М. Багдановіч паэты-зуе сціплую працу невядомых летапісцаў, перапісчыкаў, услаўляе веліч і прыгажосць гэтага своеасаблівага, часта неўсвядомленага, подзвігу:


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 [40] 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113