МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Для абгрунтавання такіх катэгарычных вывадаў звычай-на прыводзіцца некалькі вершаў,  як сведчанне настрояў адзіноцтва, роспачы і тугі, адчаю і безвыходнасці ў творча-сці паэта. Зазвычай у форме простата пераліку падаюцца вершы «Цемень», «Хаўтуры», «Усё ў жыцці мне абрыдла», «Шмат у нашым жыцці ёсць дарог»,  «Пачуццю цёмнаму падлеглыя», іншыя сарамліва замоўчваюцца («Сеў хлопчык ля вулічнага ганку»,  «Апокрыф»)  і  без бою аддаюцца ў трафеі   буржуазна-нацыяналістычнай   крытыцы,   якая ахвотна  выкарыстоўвае  іх  для  фальсіфікацыі  творчасці паэта.

Вывучэнне вытокаў і сутнасці фалькларызму М. Багда-новіча і павінна якраз садзейнічаць устанаўленню найбольш істотных элементаў эстэтыкі пісьменніка-рэаліста і вызна-чэнню яго месца ў агульным гісторыка-літаратурным пра-цэсе пачатку XX стагоддзя.

РАЗДЗЕЛ I

 

НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ У РАННЯЙ ТВОРЧАСЦІ М. БАГДАНОВІЧА (1908—1911 h.)

 

Сягоння ноччу я ў царстве казкі: Звычайны  свет  расстануў,  знік...

 

1. «У зачарованым царстве»

Як вядома, дзяцінства і юнацкія гады Максіма Багда-новіча прайшлі далека за межамі Беларусі — спачатку ў Ніжнім Ноўгарадзе (1896—1908), пазней у Яраслаўлі (1908—1916). Непасрэднай крыніцай першых жыццёвых уражанняў паэта была бязрадасная расійская рэчаіснасць міжрэвалюцыйнай пары. Багаты матэрыял для наглядан-няў над жыццём давалі працяглыя падарожжы юнака Бат» дановіча ў час летніх канікул^ Аб гэтым успамінаў пазней Адам Ягоравіч Багдановіч — бацька паэта: «Я браў па чар-зе дзяцей з сабою ў паездкі па агляду і ацэнцы зямель — часам працяглыя (раён маіх паездак у той час ахопліваў Ніжнегародскую і Уладзімірскую губерні), каб пазнаёміць іх з жыццём вёскі, павятовых глушаў, і з жыццём фабрыч-ных і заводскіх цэнтраў, і з помнікамі старажытнасці, і з прыгожымі месцамі на Волзе, Вязьме, Вятлузе, П'яне і інш. Словам — у справе выхавання я зыходзіў з жыцця, з жывых непасрэдных нагляданняў, а не з кніг, а кнігі па

вінны былі сістэматызаваць і прывесці ў парадак, асэнса-ваць тое, што давала жыццё»

Грамадска-палітычныя ўмовы тагачаснай расійскай рэ-чаіснасці ва многім супадалі і нагадвалі аналагічныя абставіны  ў далёкай  «ускраіннай»  Беларусі  пачатку  XX ст. Вось чаму ўжо раннія ўяўленні паэта аб радзіме характарызуюцца даволі высокай ступенню грамадзянскай  спеласці і глыбінёй мастацкага асэнсавання рэчаіснасці. Бясспрэчна, што свой самастойны ўплыў на пашырэнне агульнага культурнага кругагляду і фарміраванне творчай індывідуальнасці будучага паэта аказвалі кніжныя пазнанні. Заняткі этнаграфіяй, знаёмства з творамі беларускіх пісьменнікаў, асабліва Багушэвіча, Купалы і Коласа, чытанне перыядыч-ных беларускіх выданняў у спалучэнні з перадавымі ідэямі свайго часу надавалі раннім роздумам М. Багдановіча вы-разны дэмакратычны напрамак. Аднак не гэтыя кніжныя ўплывы, а само жыццё з яго^анцшшмі рэвалюцыйна-вы-зваленчымі веяннямі захапіла душу ўражлівага юнака і вы-значыла напрамак усёй яго далейшай літаратурна-грамад-скай дзейнасці.  

Агульнавядомы надзвычай каштоўныя біяграфічныя матэрыялы аб маладым М. Багдановічу. Яны сведчаць, што ўжо ў гімназічныя гады ён свядома і актыўна ўдзельнічаў у байкоце школьных заняткаў у знак салідарнасці вучнёў-скай моладзі з усеагульнай палітычнай забастоўкай рабочых Ніжняга Ноўгарада ў кастрычніку 1905 года. За ўдзел у вучнёўскіх антыдзяржаўных маніфестацыях пратэсту Багдановічу аб'яўлена дырэкцыяй пяць дысцыплінарных вымоў, у тым ліку адна суровая з папярэджаннем аб вы-ключэнні з гімназіід.

Паводле слоў бацькі паэта, вялікі асабісты ўплыў на Багдановіча аказваў яго старэйшы   брат   Вадзім — адзін з відных важакоў вучнёўскага дэмакратычнага руху. Аб значнай палітычнай актыўнасці Вадзіма сведчыць цікавая перапіска яго з вядомымі тагачаснымі сацыёлагамі Германам Лапаціным, Данілеўскім і інш.


1 2 3 [4] 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113