МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

.1 сапраўды, у шматлікіх пазнейшых творах, так ці інакш звязаных з прабываннем на бацькаўшчыне, лёгка заўва-жыць новыя ідэйна-творчыя элементы. Непасрэдныя кан--такты з сялянскай масай, цесныя зносіны з іх бытам, пра-цай, традыцыямі — усё гэта імклівым жывым струменем урывалася ў асабістыя адчуванні і настроі паэта і прыдава-ла яго мастацкім абагульненням яшчэ большую жыццёвую сілу і пераканаўчасць. Вось чаму ў адрозненне ад некаторых ранніх твораў («Мае песні», «На чужыне», «Ноч», часткова цыкл «Згукі бацькаўшчыны»), дзе бытавыя дэталі яшчэ недастаткова канкрэтызаваны, у вершах, напісаных пасля лета 1911 г., гэтыя элементы набываюць непараўнальна большую вагу і значнасць. У духу лепшых традыцый бела-рускага крытычнага рэалізму пададзен высокапаэтычньь каларытны і дакументальна праўдзівы малюнак «летняй рабочай пары» ў беларускай дарэвалюцыйнай вёсцы ў вер-шы «У вёсцы»:

Калісьці летняю рабочаю парой

Праз вёску я ішоў. Панураю чаргой

3 абох бакоў крывой і вузкай вулкі хаты

Стаялі — шэрыя, струхлеўшыя; як латы,

Віднеліся ў сцянах сляпыя вокны іх,

I аж счарнелася салома стрэх гнілых.

Усё руйнавалася, старэла, адмірала,

I мала што вакол хоць трохі аздабляла

Вясковую нуду: мак яркія цвяткі

Рознакалёрныя, як тыя матылькі,

У градах высыпаў і цешыў імі душу,

Ды можна йшчэ было там-сям пабачыць грушу,

Крывую, старую... вось толькі і ўсяго.

I да таго ж з людзей не відна нікаго,—

Яны на полі ўсе; не мельканець спадніца,

Не пройдзе з вёдрамі па воду маладзіца,

Не ўгледзіш белую магерку мужыка,

У паветры не памкне іржанне жарабка,

I песня сумная не паліецца звонка...

(1-216, 217)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 [39] 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113