МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Ліхтарняў свет у сіняй вышыне...

Вітрыны... мора вывесак... як плямы,

Анонсы і плакаты на сцяне,

Кіпіць натоўп на жорсткім вулак дне!

Снуюць хлапцы, суюшчыя рэкламы...

Разносчыкі крычаць ля кожнай брамы...

Грук, гоман, гул,— усе ракой імкне.

А дальш — за радам кас, ламбардаў, банкаў —

Агні вакзала... павадка фурманкаў...

Віры людзей... сіпяшчы паравоз...

Зялёны семафор... пакгауз... склады...

Заводаў коміны пад цьмой нябёс...

О, горада чароўныя прынады!

(1—164)

Іншы раз якой-небудзь архітэктурнай дэталлю стара-жытны горад у паэтычным уяўленні Багдановіча выклікае серыю надзвычай пластычных малюнкаў і сцэн з далёкага мінулага гэтага калісь буйнага цэнтра славянскай культуры (верш «Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!»).

У той жа час з-пад праніклівага погляду паэта не выпа-даюць жудасныя кантрасты капіталістычнай цывілізацыі: ён бачыць, як на фоне багацця, самаздаволенасці і пыхлі-вай раскошы «гараць аганьком вочы змучаных твараў» (I—169), як дзесьці «Каробушку» пяе дзіцячы альт» (1—169).

Прыгнечаны душнай атмасферай гарадской мітусні, лі-рычны герой верша «На глухіх вулках — ноч глухая»: натуральна шукае выхаду: ён звяртаецца да тых крыніц, якія павінны не толькі супрацьстаяць зменлівасці і супярэчлі-васці гарадскіх уражанняў, але і даваць сапраўды неабме-жаваны творчы прастор. Такой жыватворнай крыніцай паэ-тычнага натхнення паэт лічыў родную беларускую вёску.

Звесткі аб прабыванні паэта ў вёсцы надзвычай скупыя. Аднак, мяркуючы па ўспамінах бацькі і па тых паэтычных творах, діто вядуць свой генезіс непасрэ-дна ад вясковых уражанняў, можна зрабіць вывад, што ў жыцці юнака-паэта яны пакінулі яркі, незабыўны след. А. Я. Багдановіч пазней успамінаў: «Паездкай ён быў вельмі задаволены, і зразумела, яна аказалася надзвычай дабратворнай для яго паэтычнай дзейнасці. Вярнуўся поўны веры ў тыя^рэ-валюцыйныя сілы, што вылучыла народная стыхія, ^поўны бадзёрасці і веры ў светлае будучае свайго народа».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 [38] 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113