МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Цыкл «Згукі бацькаўшчыны» цікавы яшчэ і ў тым сэнсе, што яго аўтар упершыню спрабуе абрысаваць на фальклорнай аснове некаторыя рысы нацыянальнага характеру беларуса, яго псіхалогію, унутраны свет, своеасаблівае ўспрыйманне рэчаіснасці.

Аднак М. Багдановічу цяжка было здзейсніць гэтую ўдзячную задуму ва ўсім яе мастацка-пазнаваўчым значэн-ні. Адарваны ад непасрэдных жывых крыніц творчасці — беларускай рэчаіснасці, ён не змог адразу вылучыць вяду-чыя рысы народнага характару ў эпоху, калі працоўныя масы Беларусі пад кіраўніцтвам пралетарыяту дзейсна рых-таваліся да гістарычных класавых бітваў у кастрычніку 1917 г. Недастатковае веданне беларускай рэчаіснасці прая-вілася і ў тым, што ў вершах цыкла амаль зусім не знайшлі свайго адбіцця канкрэтныя бытавыя дэталі жыцця тага-часнай беларускай вёскі. Напісаныя больш на аснове твор-чай інтуіцыі ды фальклорных крыніц, чым на аснове асабі-стага жыццёвага і маральнага вопыту, вершы гэтыя, аднак, уяўляюць для нас эстэтычна-пазнаваўчую вартасць, як пэў-ны этап у развіцці ранніх літаратурных густаў Багдановіча.

Відавочна, што і сам паэт адчуваў аднабаковасць, а часам эксперыментатарскі характар сваіх ранніх фальклары-стычных практыкаванняў, бо на доўгі час (аж да 1914 г.)! амаль зусім пакідае непасрэдную апрацоўку фальклорных матываў.

Усе творчыя намаганні Максіма Багдановіча ў далей-шым накіраваны ў напрамку грунтоўнага паглыблення рэа-лістычнага метаду і арганічнага набліжэння паэзіі да жыцця народа. Ён паступова пачынае ўсведамляць, што адзіным шляхам да здзяйснення творчых прынцыпаў рэалізму і на-роднасці^ з'яўляецца непасрэднае грунтоўнае пазнанне беларускай рэчаіснасці — гэтай адзінай і невычэрпнай кры-ніцы сапраўднага народнага мастацтва. Усёй душой М. Багдановіч імкнецца пабываць на Беларусі і ўласным праніклівым зрокам глянуць на яе сучаснае жыццё і быт. Неўзабаве запаветныя мары юнака-паэта збыліся.

 

РАЗДЗЕЛ II

3 ПАЗІЦЫЙ НАРОДНАЙ ЭСТЭТЫКІ

I тчэ, забыўшыся, рука, Заміж персідскага узору, Цвяток   радзімы   васілька...

Адразу пасля заканчэння Яраслаўскай гімназіі (1911) у час летніх канікул М. Багдановіч упершыню наведаў Беларусь. На працягу амаль што двухмесячнага прабывання ён меў магчымасць бліжэй пазнаёміцца з жыццём і побы-там роднага краю. У асабістым і творчым жыцці паэта наведанне Беларусі пакінула незабыўны след. Яно невы-мерна ўзбагаціла канкрэтныя нагляданні і ўражанні Багда-новіча, значна паглыбіла яго ўяўленні аб жыцці народа, прыдало паэту новыя магутныя творчыя імпульсы.

Праездам на бацькаўшчыну Багдановіч на некалькі дзён спыніўся ў буйнейшым тагачасным культурна-палітычным цэнтры т. зв. «Паўночна-заходняга краю» — горадзе Віль-на. Зачараваны знешняй прыгажосцю старажытнага Віль-на, каларытам яго шматлікіх гістарычных помнікаў, паэт імкнецца асэнсаваць з пазіцый дапытлівага сучасніка яго слаўнае «ўчора», пранікнуць у яго рэчаіснае «сёння». Бур-лівае жыццё вялікага горада вабіць Багдановіча магутным рытмам стваральнай працы, энергіяй і разнастайнасцю ін-тэлектуальнай дзейнасці чалавека:


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 [37] 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113