МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Свабодныя, творчыя адносіны М. Багдановіча да фаль-клорнага матэрыялу дабратворна ўплывалі на фарміраван-не некаторых характерных стылявых асаблівасцей яго паэ-зіі. Амаль ва ўсіх вершах цыкла  «Згукі  бацькаўшчыны» адчуваецца моцная народна-песенная   плынь.   Багдановіч смела парушае кананічныя літаратурныя формы сваіх тво-раў і набліжае іх некаторымі найбольш істотнымі моўнымі, вобразнымі, рытмічнымі рысамі да фальклорнай мелодыкі. Збліжэнне гэтае ішло перадусім па лініі засваення народнай метафорыкі,  што  адпавядала  імкненню  Багдановіча  ад-люстраваць інтымныя перажыванні і настроі простага чала-века з народа. У адпаведнасці з фальклорнай традыцыяй дзеючыя з'явы і вобразы рэчаіснасці, асабліва прыроды, амаль   заўсёды   персаніфікаваны — яны   надзелены,   як і ў фальклоры, здольнасцю прымаць актыўны ўдзел ў па-дзеях, уплываць на іх, ствараць адпаведны настрой сугуч-ча ці кантрасту. Напрыклад, «буйны  вецер»  «дапамагае» лірычнаму герою «выліць», «развеяць тугу», здабыць сабе лепшую долю («Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю»). У ін-шых выпадках павевы ветру ўвасабляюць нейкую цудадзей-ную сілу, якая прыдае чалавеку веру, бадзёрасць, надзею на лепшае («Уся ў слязах, дзяўчына...»). Не разыходзяцца з народнымі і ўяўленні паэта аб долі-нядолі: лірычны герой Багдановіча марыць аб лепшай долі, шчасці, хаця на цяр-ністым шляху да іх ляжаць вялікія, здавалася б, неадоль-ныя перашкоды. Праўда, лірычны герой «Згукаў бацькаў-шчыны» шукае сваё шчасце пераважна ў галіне вузка-асабістага, ён яшчэ не ўзняўся да шырокіх абагульненняў са-цыяльна-грамадскага парадку і не разумее ўзаемнай абу-моўленасці паміж гэтымі дзвюма непарыўнымі сферамі грамадскага быцця чалавека.

Нягледзячы на гэта, Багдановічу ўдалося глыбока пра-нікнуць у дух фальклорнай вобразнасці і, дзякуючы гэтаму, рэалістычна адлюстраваць некаторыя характэрныя праявы народнай псіхалогіі. Думаецца, што толькі ў індывідуаль-ным праламленні паэта ўвесь шырокі комплекс жыццёвых успрыйманняў мог знайсці такое своеасаблівае і арыгіналь-нае адлюстраванне. I хаця ідэйны сэнс многіх вершаў цыкла «Згукі бацькаўшчыны» носіць выразна інтымны, асабі-сты характар, тым не менш няма падставы сцвярджаць аб суб'ектывізме ці песімізме гэтых твораў.

Цыкл «Згукі бацькаўшчыны» — шчырае і высокапаэ-тычнае адлюстраванне задушэўных пачуццяў і настрояў простага чалавека. I для нас каштоўным, паказальным ва многіх адносінах з'яўляецца той факт, што для выяўлення псіхалогіі народа Багдановіч шырока чэрпае з арсенала яго ўласнай вусна-паэтычнай творчасці. Іменна ў беларускім фальклоры знаходзіць паэт найбольш адпаведныя яго паэ-тычнаму мысленню мастацкія вобразы і прыёмы адлюстра-вання, знаходзіць там сугучныя думкі і настроі.

Характэрна, што ў асэнсаванні паэтычнай тэмы Багда-новіч не пайшоў па пратаптаных сцежках механічнай стылі-зацыі. Наследаванне — выкарыстанне разнастайных трады-цыйных фальклорных прыёмаў і формул — у яго творах носіць арыгінальны, самабытны характар. Так, з мэтай псіхалагічнага выяўлення вобразаў, паглыблення іх эма-цыянальнай дзейснасці Багдановіч часта выкарыстоўвае характэрную для народнай песні сістэму непасрэдных зва-ротаў або запытанняў. Найчасцей гэта, як і ў фальклоры, непасрэдныя звароты да людзей, птушак, прыроды. Вось некаторыя, найбольш характэрныя з іх:


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 [35] 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113