МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Не кувай  ты, шэрая зязюля,

Сумным гукам у бары;

Mo і скажаш, што я жыці буду,

Але лепш не гавары.

Бо не тое сведчыць мае сэрца,

Грудзі хворыя мае;

Боль у іх мне душу агартае,

Думцы голас падае.

Кажа, што нядоўга пажыву я,

Што загіну без пары...

Прыляці ж тады ты на магілу,

Закувай, як у бары.

(1—148)

Іншы раз для выяўлення лірычнай тэмы Багдановіч па-майстэрску выкарыстоўвае прыём кантамінацыі фальклор-нага тэксту. Так, каб узмацніць пануючы ў вершы «Вечар» настрой лірычнага ўспрыймання беларускай прыроды, пад-крэсліць яе непаўторны нацыянальны каларыт, паэт уво-дзіць урывак чутай ім у дзяцінстве народнай песні «Ой, дзе ж тая крынічанька»і:

Месяц круглы ўстаў на небе,

Блішчыць невысока,

Увесь чырвона-жоўты, быццам

Пугачева вока.

3 мілым, задушэўным зыкам

Важкі хрушч лятае;

Пра няшчаснае каханне

Нехта запявае.

Голас полем пракаціўся,

У бары аддаўся:

«А дзе ж тая крынічанька,

Што голуб купаўся?»

I снуюцца сумна ў сэрцы,

Уюцца адгалоскі

Роднай песні, простай песні

Беларускай  вёскі...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 [34] 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113