МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Ад знешніх апісанняў прыроды ў «Зачарованым царстве» на аснове засваення народна-песеннай паэтыкі ён прыходзіць цяпер да адлюстравання некаторых характэр-ных праяў народнай псіхалогіі. Пашыраныя народна-песен-ныя матывы выступаюць тут у якасці эмацыянальнага акорда да глыбокіх інтымных перажыванняў лірычнага героя. Так, у вершы «Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю» гэты герой у фальклорным духу імкнецца скінуць з сябе;«ну-Ду нямую» шляхам патэтычнага зліцця з магутнымі сты-хійнымі   сіламі   прыроды,    якія,   згодна   з   народнымі павер'ямі, і павінны прыдаць яму сілу і жыццёвую бадзё-расць:

Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю,—

Ой, пайду я з цеснай хаты ў тое поле.

У чыстым полі вецер вее, павявае,—

Ты пакінь мяне, нуда мая нямая!

Я тады б у песні звонкай, салаўінай

Выліў тугу і на вецер буйны кінуў,

I развеяў бы яе ён на раздоллі,

Каб не ўбачыць мне ніколі ўжо нядолі.

(1—150)

 

Традыцыйны зварот лірычнага героя да сімвалічнага «ветру буйнага» павінен не толькі выявіць запаветныя мары аб «долі-шчасці», але і развеяць яго «тугу», сардэч-ны боль і такім чынам арганічна зліцца з глыбокімі асабі-стымі адчуваннямі героя. Багдановіча ў даным выпадку не цікавіць асвятленне ці ўсебаковая дэталізацыя перажыван-няў чалавека ў сацыяльным плане, як гэта было, напры-клад, у «Песнях беларускага мужыка» ці іншых вершах гра-мадзянскага цыкла, а ўсю ўвагу паэт канцэнтруе на выяў-ленні псіхалагічнага стану героя. Адпаведна і фальклорныя кампаненты верша абмежаваны пераважна народна-песен-най эмацыянальнасцю.

Глыбока адчуваючы спецыфіку народнай паэзіі, М. Баг-дановіч у той жа час не ўводзіць у свае творы які-небудзь канкрэтны закончаны фальклорны матыў, а толькі выка-рыстоўвае яго паасобныя характэрныя элементы. Ён не па-рушае фальклорнага значэння традыцыйных вобразаў, хаця і прыдае ім некаторыя новыя функцыі. Вось перад намі характэрны ў гэтым сэнсе верш:

Сумна мне, а ў сэрцы смутак ціха запявае:

Сцежка ў полі пралягае, траўкай зарастае,

Каля сцежкі пахіліўся явар да каліны,—

Там кахаліся калісь-то хлопец і дзяўчына.

Ой, ішла дарога долам, ды ішла і горкай,—

Не схавалася дзяўчына ад той долі горкай:

Бо ляжыць яе дарожка, траўкай зарастае:

Сумна глянуць, цяжка бачыць, жаль душу праймае.

(1-147)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 [32] 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113