МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Нягледзячы на асобныя памылкі, у цэлым Багдановіч ужо да 1911 г. даволі акрэслена выяўляе свае дэмакратыч-ныя ідэйна-творчыя пазіцыі. У сваю чаргу, важна адзна-чыць, што станаўленне прагрэсіўных элементаў эстэтыкі не магло адбыцца раптам і нечакана — яно з'явілася зака-намерным вынікам творчага развіцця пісьменніка ў папя-рэднія гады. Вось чаму неабгрунтаванымі з'яўляюцца сцверджанні' аб першапачатковым захапленні Багдановіча эстэтыкай сімвалізму. Наадварот, асноўны пафас яго паэ-тычных і крытычных твораў заключаецца ў абароне і рас-працоўцы прагрэсіўных прынцыпаў мастацтва — рэалізму і народнасці. I хаця можна і неабходна гаварыць аб рознай ступені спеласці гэтых ранніх поглядаў, слабасці ці нават абмежаванасці першых літаратурных спроб і практыкаван-няў, то, аднак, недапушчальна выкрэсліваць гэтыя характерный з'явы з агульнага працэсу ідэйна-творчага выспя-вання пісьменніка-рэаліста.

Усё сказанае вышэй у пэўнай ступені адносіцца і да ранняга фалькларызму Багдановіча: сам факт яго звароту да багаццяў народнай паэзіі суб'ектыўна ўжо з самага па-чатку праходзіў у напрамку набліжэння літаратуры да жыцця свайго народа і яго светапогляду. I гэта не механіч-нае наследаванне моднай тады сімвалістычнай міфатворча-сці, а самастойны, своеасаблівы, хаця і няспелы яшчэ этап яго пачатковых эстэтычных пазіцый. Іменна на глебе ран-ніх пошукаў і творчых роздумаў ужо да 1911 г. складваюц-ца шырокія і плённыя погляды Багдановіча на фальклор наогул.

Аб гэтым, у прыватнасці, сведчаць некаторыя палажэн-ні і заўвагі вышэйпамянёнага артыкула «Глыбы і слаі». Так, у адрозненне ад ранняга рамантычна-этнаграфічнага захаплення архаічнымі бакамі старажытнага фальклору цяпер Багдановіч усё больш і больш набліжаецца да рэалі-стычнай канцэпцыі фальклору. Свае новыя погляды ён выказаў пры разглядзе надрукаваных у «Нашай ' Ніве» апавяданняў за 1910 г.: «Вартасць лепшых з іх у жывасці мовы, у пэўным (трэба разумець праўдзівым.— М. Г.) апі-санні народнага быту, у тым, што яны папраўдзе караняцца ў народным творчастве і толькі развіваюць яго, уліваюць у літаратурныя формы, а таму яны блізкія і зразумелыя народу»  (II—11).

Безумоўна, што ў гэтых выказваннях Багдановіча адлю-страваліся плённыя вынікі творчых пошукаў у галіне мас-тацкага фалькларызму ў папярэднія гады. Цяпер прабле-ма творчых суадносін літаратуры і фальклору выходзіць за рамкі «вузкага этнаграфізму», спалучаецца з праблемай народнасці і набывае ў разуменні паэта шырокае творчае значэнне. Праўдзівае адлюстраванне народнага жыцця («пэўнае апісанне народнага быту») разам з блізкасцю да народнай творчасці ўзведзены тут у катэгорыю асноўнага крытэрыя народнасці літаратурнага твора. Адпаведна з гэтым мяняюцца погляды паэта на самыя метады творчай апрацоўкі фальклорнага матэрыялу. Выкарыстанне народных твораў для шырокага паказу жыцця, прыданне ім (тво-рам фальклору) высокай «літаратурнай формы» павінны, па думцы аўтара, садзейнічаць не толькі паглыбленню гра-мадскай значымасці твора, але і яго пашырэнню, даступна-сці шырокім масам народа. Такім чынам, праблема суадно,-сін літаратуры і фальклору выведзена за рамкі знешніх сюжэтна-вобразных запазычанняў і пастаўлена на шыро-кую творчую аснову.

Як вынік новых эстэтычных пазіцый у творчасці М. Баг-дановіча паяўляецца неўзабаве невялікі вершаваны цыкл «Згукі бацькаўшчыны» (1911). Цыкл гэты ўяўляе сабою значную цікавасць у сэнсе вызначэння далейшага напрамку творчай эвалюцыі пісьменніка. Справа ў тым, што амаль ва ўсіх вершах гэтага цыкла не цяжка заўважыць выразны паварот маладога паэта да народна-песеннай традыцыі. Багдановіч канчаткова адыходзіць ад метаду знешніх сюжэтна-вобразных запазычанняў са старажытнага фальклору, як гэта было ў ранніх міфалагічных вершах, а імкнец-ца засвоіць і творча выкарыстаць традыцыйныя сродкі і прыёмы народнай лірычнай песні, пранікнуць у сутнасць яе паэтыкі. Важна адзначыць, што гэтыя пакуль што па-чатковыя практыкаванні ў далейшым набудуць значэнне адной з найбольш характэрных і вядучых тэндэнцый у творчым развіцці М. Багдановіча.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 [31] 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113