МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Натуральна, што гэты працэс пераасэнсавання фалькла-рыстычных пазіцый праходзіць у пісьменніка паралельна з агульнай эвалюцыяй яго ідэйна-эстэтычных поглядаў. Усё большую вагу ў тэарэтычных разважаннях Багдано-віча пачынае займаць праблема народнасці літаратуры. Так, ужо ў адным з першых сваіх літаратурна-крытычных артыкулаў «Глыбы і слаі» (пачатак 1911 г.) Багдановіч у выніку грунтоўнага аналізу характэрных з'яў літара-турнага жыцця ў тагачаснай Беларусі прыходзіць да над* звычай каштоўных вывадаў. Перш за ўсё ён з пазіцый рэвалюцыйна-дэмакратычнай эстэтыкі падыходзіць да ацэн-кі купалаўскай паэзіі, якая па словах крытыка, вызначаец-ца глыбокім грамадзянскім пафасам і народнасцю. Асноў-ным крытэрыем вартасці літаратурнага твора Багдановіч лічыць адзінства высокіх ідэйных якасцей з адпаведнай майстэрскай фэрмай іх мастацкага ўвасаблення. Паглыб-ленне ідэйнага зместу твораў Купалы, ад якіх павявае гра-мадзянскай «смеласцю, жыццёвай сілай і пагардай» (II—7), адбілася і на самой паэтычнай форме вершаў, «асабліва на іх важнейшым, усё ажыўляючым нерве — моцна забіўшым рытме»).

Творча распрацоўваючы далей прынцыпы народнасці літаратуры, дэклараваныя яшчэ ў апавяданні «Музыка» (1907), М. Багдановіч цяпер значна паглыбля'е іх разумение, набліжаючыся да рэвалюцыйна-дэмакратычнай трак-тоўкі. У някрасаўскім духу гучыць асноўны тэзіс артыкула: «Пясняр перш за ўсё павінен быць грамадзянінам» (II—6). Таму арганічную народнасць паэзіі Я. Коласа Багдановіч бачыць не ў знешняй «пекнасці формы мовы ці малюнка, але ў праўдзівай — далёкай ад усякай хвальшы — любві Да бацькаўшчыны; гэтая любоў, як цудоўная жывая вада Ў казках, ажыўляе іх і робіць роднымі і блізкімі ўсякаму, У кім яшчэ ёсць душа жывая, хто не забыўся аб долі свайго народу, а то і сам перажывае атсанае у гэтых вершах» (И—9).

Відавочна, што ў выказваннях гэтых адчуваецца высокая ступень сталасці ідэйна-эстэтычных поглядаў пісьмен-ніка. Калі раней, напрыклад у апавяданні «Музыка», праб-лема народнасці трактавалася паэтам некалькі звужана, пе-раважна ў абстрагаваным плане агульнагуманістычнага закліку да «свету, праўды, брацтва. і свабоды», то цяпер вырашэнне яе перанесена ў канкрэтна-гістарычныя абста-віны барацьбы за «долю свайго народа» (II—9), г. зн. па-стаўлена на службу надзённым задачам нацыянальна-вы-зваленчага руху народных мае Беларусі напярэдадні Каст-рычніка. Ясна ўсведамляючы высокую грамадскую місію літаратуры ў тагачасных гістарычных умовах, з пачуццём сапраўднай нацыянальнай гордасці Багдановіч заяўляў: «Наша пісьменнасць неразвітая і каравая, але вялікім пачуццём напоўнена ўсё яе цела, не на грашовых справах тры-маецца яна і ніколі не  пойдзе чысціць  боты  капіталу!»

(Н-12).

Зыходзячы з пазіцый народнасці і рэалізму, Багдановіч рэзка адмоўна адгукнуўся на праявы сучаснага яму руска-га і польскага мадэрнізму. Суровае асуджэнне выклікала ў Багдановіча адно з імпрэсіянісцкіх апавяданняў Власта (В. Ластоўскага), якое па стылю «іншы раз даволі моцна нагадвае польскіх мадэрністаў» (II—11). Захапленне паэ-тыкай сімвалізму, сцвярджае аўтар артыкула, прывяло В. Ластоўскага да сумных фармалістычных вынікаў — страты паэтычнасці і распаду самой мастацкай формы гэ-тага апавядання.

Адным з слабых бакоў «Адвечнай песні» Я. Купалы Багдановіч лічыць «грубы сымбалізм, прыпамінаючы дзе якія кепскія месцы з твораў расійскага пісьменніка Л. Андреева» (II—7). Відавочна, што Багдановіч меў на ўвазе ў асноўным толькі знешняе падабенства   («грубы сымбалізм» «Адвечнай песні» і «Жыцця чалавека»), а самую супрацьлеглую сацыяльную сутнасць песімізму гэтых тво-раў ён зразумець яшчэ не здолеў. Як вядома, погляды ма-ладога крытыка былі памылковыя. Так, у адным з апошніх даследаванняў па гэтых пытаннях адзначаецца: «Калі ў драме Л. Андрэева «Жыццё чалавека» выразна выяўле-на непрыняцце жыцця наогул, то ў паэме Купалы мы ба-чым толькі адмаўленне грамадскіх адносін, якія калечаць чалавечую асобу, і сцверджанне неабходнасці лепшага жыцця. Глыбокім рэалістычным зместам паэма заклікала не да прымірэння з сацыяльнай рэчаіснасцю, а да барацьбы з ёю» .


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 [30] 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113