МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Творчае выкарыстанне фальклорных элементаў, больш 'глыбокае пранікненне ў сутнасць народнай эстэтыкі праяві-ліся Ў М. Багдановіча і ў тым, што цяпер ён імкнецца больш арганічна засвоіць некаторыя характэрныя асаблі-васці фальклорнай паэтыкі. У адрозненне ад ранніх міфа-лагічных вершаў, дзе фальклорная плынь праявілася толькі ў знешніх вобразна-сюжэтных запазычаннях, у больш поз-ніх прыродаапісальных творах паэт не без поспеху спрабуе ўвесці новыя характэрныя фальклорныя кампаненты. Ад-чуваецца асаблівая схільнасць Багдановіча да народна-пе-сенных форм і інтанацый. Так, у вершах пейзажнага цыкла развіццё лірычнай тэмы ва многіх адносінах нагадвае сабою традыцыйныя народна-песенныя прыёмы: перажыванні і настроі лірычнага героя разгортваюцца тут на шырокім фоне магутных з'яў прыроды — у час «навальніцы», «циклону» («Устань, навальніца, мкні нанова»), у час дажджлі-вай асенняй ночы («Дождж у полі і холад...») Г т. п. У ін-танацыях гэтых вершаў адчуваюцца характэрныя для на-родна-песеннай паэтыкі частыя паўторы, лірычныя зваро-ты, лірычныя маналогі і г. д. Так, паўтор «доля горкая» — «доля няшчасная» — «доля чорная» («Дождж у полі і холад...») хаця і пабудаваны ў адрозненне ад фальклорных не па прынцыпу «сумежнасці», аднак ён значна ўзмацняе сэнсава-эмацыянальнае гучанне твора, знітоўваючы яго адзіным пануючым матывам барацьбы.

Нават у рытміка-сінтаксічных адносінах некаторыя вершы М. Багдановіча гэтага перыяду носяць выразныя ад-знакі фальклорнай напеўнасці. Калі ў першых міфалагічных творах паэт строга захоўваў яшчэ літаратурныя формы 1 памеры   (там   пераважаюць   трохскладовыя   амфібрахіі і анапесты, радзей — ямб і харэй), то пазней у рытмічнай структуры ўсё болып адчуваецца пранікненне элементаў інтанацыйнага вершаскладання. Праўда, працэс засваення фальклорнай паэтыкі на гэтым этапе знаходзіўся яшчэ ў зародкавым стане, аднак у далейшым ён набудзе ў твор-часці паэта значэнне характэрнай стылістычнай з явы. Справа ў тым, што ў шматлікіх вершах Багдановіча гэтага перыяду сустракаюцца т. зв. «празадычныя перыяды» (тэр-мін А. X. Вастокава) з адпаведнымі трохфразавымі націска-мі, з якіх асноўны, «моцны»<, звычайна прыпадае на трэці парадкавы склад. Напрыклад:

Цісне сэрца мне песня начная...

Хай жа голасна вецер спявае.

(1-35)

 

I хаця ў вершах гэтага ііыкла мы не сустрэнем яшчэ поў-нага наследавання фальклорнай паэтыцы — Багдановіч у большасці выпадкаў свядома прытрымліваецца сталых кананічных літаратурных форм і націскных інтэрвалаў,— тым не менш відавочна, што народна-паэтычная плынь ужо на гэтым раннім этапе аказвала на маладога пісьменніка сваё самастойнае і плённае ўздзеянне.

Разгляд ранніх вершаў М. Багдановіча пераканаўча па-цвярджае думку аб тым, што ўжо з самага пачатку творчае развіццё пісьменніка выразна ішло па рэалістычным шляху. Нават т. зв. «міфатворчасць» паэта, займаючы своеасаблі-вае месца ў творчым развіцці Багдановіча, сваімі найбольш істотнымі ідэйна-мастацкімі элементамі арганічна спалуча-лася з усёй эстэтычнай канцэпцыяй пісьменніка-рэаліста. Фальклорная фантастыка ў міфалагічных вершах носіць характар свядома ўжытага мастацкага сродку, прыёму, пры дапамозе якога раскрыты не фантастычныя з'явы ці сутна-сці, як гэта было ў тагачасных сімвалістаў, а рэальная прыгажосць беларускай прыроды. За вобразамі лесуна, вадзя-ніка, русалкі, змяінага цара і іншых міфалагічных істот у вершах Багдановіча не адчуваем нейкіх забабонных уяў-ленняў ЦІ ідэалістычных сутнасцей. Такі «міфалагізм» мог адыграць і адыграў сваю самастойную ролю ў працэсе да-лейшага творчага фарміравання Багдановіча не толькі ў сэнсе непасрэднай зацікаўленасці творчасцю народа, але і прыдання сваім раннім творам рамантычна-этнаграфічна-га каларыту.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 [28] 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113