МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

У той жа час у вершы захаваны некаторыя характэрныя элементы народна-паэтычнай вобразнасці. Тут традыцый-ныя фальклорныя матывы пошукаў Долі і барацьбы за Праўду, не трацячы сваёй фальклорнай непасрэднасці, уключаны аўтарам у новую вобразную сістэму, поўнасцю падпарадкаваны вядучым патрыятычным матывам твора. Шляхам шырокага выкарыстання традыцыйных сталых эпітэтаў («доля горкая», «доля няшчасная», «доля чорная» і інш.), шляхам умелага ўвядзення характерных для народных твораў лірычных зваротаў да сваіх думак, да песні, да ветру і інш. Багдановіч значна ўзмацняе лірычную плынь верша, надаючы ёй фальклорную танальнасць і набліжаю-чыся такім чынам да народна-песеннай паэтыкі.

Характэрныя ідэйна-мастацкія асаблівасці верша «Дождж у полі і холад...» у значнай ступені ўласцівы і астатнім творам Багдановіча пейзажнага цыкла, асабліва такім, як «Возера», «Перад паводкай», «Разгарайся хутчэй, мои агонь, між імглы», «Устань, навальніца, мкні нанова» і інш. Усё гэта сведчыць, што фалькларыстычныя пошукі М. Багдановіча на раннім этапе творчасці няўхільна ішлі У напрамку паглыблення рэалістычных элементаў. Ад за-хаплення этнаграфічна-дэкаратыўнымі вартасцямі стара-жытнай міфалогіі паэт неўзабаве пераходзіць да значнага пераасэнсавання творчых узаемаадносін паміж літаратурай • фальклорам. Усё больш і больш трацяць сваё мастацкае значэнне гатовыя традыцыйныя   вобразы  старажытных уяўленняў аб прыродзе з іх статычнасцю і этнаграфічнай абмежаванасцю. У пошуках больш дзейсных, жывых і ды-намічных форм мастацкага ўвасаблення рэчаіснасці М. Баг-дановіч імкнецца спалучыць фальклорныя традыцыі з рэа-лістычнымі прыёмамі. Захоўваючы ранейшы фальклорны алегарызм у сваіх пейзажных вершах, цяпер паэт так кам-пануе вобразы, што за імі легка адчуваюцца некаторыя актуальныя з'явы і падзеі сацыяльнай рэчаіснасці.

Так, у вершы «Устань, навальніца, мкні нанова» алега-рычны вобраз марской навальніцы сімвалізуе набліжэнне вялікіх сацыяльных змен, ён лёгка асацыіруецца з радас-ным чаканнем магутнай ачышчальнай буры, якая змяце ўсе агіднасці тагачаснага жыцця і прынясе багаты плён «чы-стых зерняў» праўды:

Устань, навальніца, мкні нанова,

Узвый, вецер, з ёю заадно!

У віхры уляціць палова,

Пакіне чыстае зярно.

Удар, цыклон, удар на мора,

Цалуй яго ў глухое дно,

Усплясні ваду — і перлаў горы

На бераг выкіне яно.

(1—181)  

Часам гэты фальклорны алегарызм у лірыцы Багдано-віча выступае як удалы сродак выяўлення глыбокіх асабі-стых настрояў і адчуванняў героя. У яго душы жывы вод-гук знаходзяць стыхійныя з'явы прыроды, яны выклікаюць глыбокі філасофскі роздум аб жыцці і грамадскім пры-званні:

Разгарайся хутчэй, мой агонь, між імглы,—

Хай цябе шум вятроў не пужае:

Пагашаюць яны аганёчак малы,

А вялікі — крапчэй раздуваюць.

Разгарайся хутчэй, зіхаці, аганёк,—

Каб, калі і замёр ты без долі,

Усіх спужаў бы страшны абступіўшы іх мрок,

Хай агнёў не гасілі б ніколі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 [27] 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113