МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Відавочна, што напаўненне міфалагічных вобразаў актуальным сацыяльна-палітычным зместам з'явілася зусім новай і арыгінальнай з явай у тагачаснай беларускай літа-ратуры. Безумоўна, што асаблівасці гэтага самабытнага купалаўскага фалькларызму не маглі прайсці незаўважа-нымі М. Багдановічам. Гэтыя меркаванні стануць яшчэ больш пераканаўчымі, калі ўлічыць, што не толькі самы мі-фалагічны матэрыял тут надзвычай блізкі, але, што яшчэ болын важна, творчая перапрацоўка гэтага матэрыялу ў некаторых вершах Багдановіча («Лясун», «Пугач») носіць больш акрэслены грамадзянскі напрамак.

Засваенне перадавых творчых традыцый садзейнічала пераходу Багдановіча на больш шырокі шлях далейшых фалькларыстычных пошукаў. У адпаведнасці з гэтым на-родна-паэтычныя вобразы трацяць свае ранейшыя знешне-дэкаратыўныя, фармальныя (у сэнсе мастацкага прыёму) функцыі і набываюць прынцыпова новае значэнне, прані-каючы сваімі найбольш плённымі элементам! (моўнымі, воб-разнымі, ідэалагічнымі) у самую аснову творчага метаду пісьменніка.

Вось перад намі характэрны ў гэтых адносінах верш — «Дождж у полі і холад...» (1910). Тут малюнак дажджлівай, імглістай восеньскай ночы з'яўляецца не толькі фонам, але і Удалым сродкам выяўлення глыбокіх грамадзянскіх наст-рояу і роздумаў лірычнага героя:

Дождж у полі і холад... Імгла..-.

Дзесь у вёсцы міргаюць агні.

Там, злякаўшысь, схавалась, лягла

Доля горкая ў чорным цяні.

I пад цёмнымі скрыдламі ночы

Не ўбачаць цяпер яе вочы.

(1-29)

Каб раскрыць сэнс мастацкіх алегорый («дождж у полі і холад», «доля горкая ў чорным цяні», «цёмныя скрыдлы ночы»), у апошняй страфе Багдановіч смела і па-новаму для сябе ўводзіць канкрэтны паэтычны ключ для зразумен-ня ўсёй ідэйна-вобразнай канцэпцыі твора:

Цісне сэрца мне песня начная...

Хай жа голасна вецер спявае,

Хай пяе ён у роднай зямлі,

Каб у сэрцах нам сорам збудзіць,

Каб змагацца з няпраўдай ішлі,

У чыім сэрцы сумленне не спіць.

Долю чорную ноч не схавае,

Калі выльецца песня жывая!

(1-29)

Відавочна, што пачатковая эмацыянальна-рамантычная трактоўка пейзажу, што так характэрна для некаторых ран-ніх міфалагічных вершаў Багдановіча, к гэтаму часу значна змянілася і падпарадкавана цяпер новым ідэйна-мастацкім задачам. Усё больш і больш лірычнае ўспрыйманне прыро-ды ў пейзажных замалёўках паэта спалучаецца з глыбокім роздумам аб лесе абяздоленай радзімы і яе народа. Тут ня-ма статычнай, бяздзейнай прыроды. Наадварот, шляхам «ажыўлення» прыродных з'яў і мэтанакіраванага іх псіха-лагічнага асвятлення малюнкі прыроды становяцца сугуч-нымі грамадска-палітычным настроям лірычнага героя і значна ўзмацняюць такім чынам ідэйна-эстэтычную дзейс-насць усяго твора. Вобраз асенняга ветру, які «сумна гу-дзіць   і   пяе аб радзімай старонцы глухой ды аб   долі ў дзеянні: ён выклікае патрыятычнае па сваёй сутнас-ці імкненне будзіць самасвядомасць тых, «у чыім сэрцы сумленне не спіць», заклікаць да рашучага змагання з няпраўдай. У выніку атрымліваецца закончаны, цэласны шматзначны малюнак, прасякнуты высокім патрыятычным пачуццём і шчырым пафасам.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 [26] 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113