МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Барадой Лясун ківае,
Шалы нетрай спавівае;
Ваўкалак за дамавінай
Выпаўзае на пуціну.
Ад загона да загона
Хохлік царскаю каронай
Карануе у сусветы
Сухалесы, пустацветы.

Хохлік грае, ведзьма скача,

Ноч смяецца, сонца плача,

Толькі песень не чуваці

На  стаптанай  сенажаці

I хаця гэтыя цёмныя сілы часова перамаглі, паэт верыць у трыумф святла і праўды. Найбольш поўна і адкрыта гэта аптымістычная ідэя ўвасоблена ў вершы «Чорны бог» — тут сімвалічны вобраз «Белага бога» супрацьстаіць усяму змрочнаму і злачыннаму ў жыцці:

У караўніцах амшалых

3 галавы да ног,

3 дзікіх багнаў перавалаў

Выбрыў чорйы бог.

Вызваў пошасці, начніцы,

Цемрай зазіяў;

Тушыць новыя мглавіцы,

Тушыць новы з'яў.

Ногці' смоллю раэлапушыў,

Ногці-верады,

3 гікам пудлівыя душы

Гоніць дзе-куды.

Цемравіца, суталока

Зверзлася ў вадно,

Лезе звяга, ненарока

Усё на дно, на дно.

3 каршунамі, з курганамі

Занялася прыць,—

Чорны бог заняўся пламем,

Чорны бог гарыць.

Паланейся, развугляйся, Змейны Чорны бог,—

Ты йшчэ з Белым не зраўняўся, Ты яго не змог! 


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 [25] 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113