МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

У вечным боры цёмнатворы

Скачуць, плачуць, весяляцца;

Жнуць, збіраюць, дзіва-жніва

У сонным полі, ў горкай долі...

Ночай ходаяць, днём заводзяць,

Твораць, мораць яснагляды;

Веюць, сеюць плесні ў песні

На палаці ў кволай хаце.

Як начніцы-чарналіцы,

Скрыпам, шыпам маладзяцца: —

Кінем, плюнем чары-мары

На паляны нечапаны;

Над курганам незабраным

Скруты-путы разасцелем,

Сном-травою станем, глянем

На няўлады, на пасады...

3 Чорным богам прад парогам

Сталі ў хвале, як кароны,

I  пануюць — скачуць, плачуць

Цёмнатворы ў вечным боры '.

Гады -палітычнай рэакцыі пасля паражэння рэвалюцыі 1905 г., змрочная атмасфера тэрору і праследаванняў пера-давых грамадскіх сіл краіны — усё гэта знайшло своеасаб-лівае алегарычнае адлюстраванне і ў многіх іншых вершах •Янкі Купалы міфалагічнага цыкла. Так, у вершы «Хохлік» міфалагічныя вобразы хохліка, лесуна, ваўкалака, ведзьмы увасабляюць сабой варожыя сілы рэакцыі, якія святкуюць сваю часовую перамогу:


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 [24] 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113