МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Такім чынам, тэмы, якія толькі намеціліся раней у міфа-лагічных (тэма бунту — «Лясун», «Пугач») і грамадзяи-скіх вершах (тэма трагізму сацыяльнага становішча мужы-ка — «3 песняў беларускага мужыка», «Над магілай му-жыка»), арганічна зліваюцца і знаходзяць свае далейшае ідэйна-эстэтычнае завяршэнне ў новай тэме рэвалюцыйных надзей і чаканняў. Рамантычныя парыванні вольналюбівага героя, які ўжо падрыхтаваны да актыўнага дзеяння і толькі чакае закліку — сігналу — «вольных птушак кры-kj>>i— мелі свае канкрэтнае жыццёвае абгрунтаванне. Гэта не толькі рамантычная мара аб будучым, 'але і рэалістычнае адлюстраванне найбольш істотных працэсаў грамадскага жыцця дарэвалюцыйнай эпохі.

Яшчэ больш выразнае сацыяльна-палітычнае асэнсаван-не пейзажу зауважаем у лірычным апавяданні Багдановіча «Над морам» (1910). Тут падзеі нядаўняй рэвалюцыі -)905—1907 гг. празрыста ўвасоблены ў алегарычным вобра-зе ачышчальнай марской буры-навальніцы, якая натхняе лі-рычнага героя на подзвіг у імя трыумфу народнай справы:

«I я быў вясёлы і горды. I мне пачуцця волі хваля, налю-нуўшы, упалыя грудзі высока ўгару падымала, змываючы з сэрца ўсю ціну. I ўсё, што ў ім спала глыбока, тады пра-будзілася разам, зрабілася цэльным, магутным. I чуў я, свабодны і моцны, так, чуў, што і я чалавек!» (I—25).

I хаця ў канцы апавядання элементы рэвалюцыйнай па-тэтыкі значна паслаблены, уступілі месца сузіральнасці і пасіўнасці, відавочна, што перад намі новы, вышэйшы этап у творчым развіцці паэта. Сімврліка пейзажных вершаў Багдановіча цяпер усё больш і больш траціць сваю казач-ную, фантастычную афарбоўку, а набывае канкрэтны жыц-цёвы сэнс і прызначэнне. Рамантычныя вобразы і малюнкі (ноч, бура, скалы, полымя, мора, «вольныя птахі», чайкі і інш.) — не столькі спроба адлюстраваць прыроду і напоў-ніць яе жывымі фарбамі і гукамі (як гэта было ў ранніх мі-фалагічных вершах), колькі выразнае імкненне ўзняцца да мастацкіх абагульненняў тыповых з'яў тагачаснай сацыяль-най рэчаіснасці.

Трэба адзначыць, што творчая эвалюцыя фальклары-стычных поглядаў Багдановіча адбывалася не толькі вы-ключна па логіцы развіцця яго светапогляду.  Бясспрэчна, што значную ролю тут адыгралі перайманне традыцый і творчая вучоба ў Я. Купалы.

Як вядома, магутныя акорды купалаўскай песні ва ўсіх сваіх істотных праявах былі блізкімі і арганічна сугучнымі творчым парыванням маладога Багдановіча. Ужо з першых крокаў сваёй літаратурнай дзейнасці ён адчуваў шчырую падтрымку і сардэчныя адносіны з боку Я. Купалы: гэта па ініцыятыве апошняга насуперак стараниям рэакцыйнай «верхний палаты» «Нашай Нівы» (браты Луцкевічы, Я. Окліч і інш.) быў надрукаваны першы цыкл міфалагіч-ных вершаў маладога паэта. Янка Купала празорліва ацаніў усю арыгінальнасць і самабытнасць таленту юнака-паэта, аказваў яму неаслабную дапамогу. Ёсць усе падставы па-гадзіцца з думкай літаратурнай камісіі па выданню твораў Багдановіча (1927—1928), якая лічыць, што ўсе папраўкі першых вершаў паэта рабіў асабіста Купала.

Зусім выключны ўплыў на фарміраванне мастацкага фалькларызму Багдановіча магла аказаць купалаўская міфа-логія. Як вядома, пачынаючы з 1909 года ў «Нашай Ніве» пачынаюць з'яўляцца такія вершы Я. Купалы, як «Заклятая кветка», «На Купалле», «Песня сонцу», «Жніво», «Ваў-калак», «Хохлік», «У вечным боры», «Чорны бог» і інш. Зварот Купалы да старажытнай беларускай міфалогіі не быў выпадковы. 3 аднаго боку, народныя ўяўленні аб ва-рожых чалавеку сілах і з'явах прыроды ў пэўнай ступені адпавядалі адносінам паэта да ненавіснага яму тагачаснага грамадска-палітычнага ладу, з другога — гэта быў вельмі зручны спосаб замаскіраваць свае палітычныя сімпатыі і абысці рагаткі суровай царскай цэнзуры. Метад алюзіі шырока і разнастайна выкарыстоўваўся тады многімі бела-рускімі пісьменнікамі.

Янка Купала шырока ўводзіць у свае вершы міфалагіч-ныя вобразы лесуна, ваўкалака, ведзьмы, хохліка, русалак. Аднак яны набываюць тут новыя мастацкія функцыі, вы> разна ўвасабляючы варожыя народу сацыяльныя сілы — «цёмнатворы». Сілы гэтыя падпарадкаваны нейкай вышэй ціай дэманалагічнай сіле — «Змейнаму Чорнаму богу». Не цяжка здагадацца, што гэта за сіла. Так, у вершы «У вечным боры» пададзен змрочны малюнак нейкага танца-за-клінання ў чэсць пемарогі гэтых «цёмнатвораў» над «ясна-глядамі»:


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 [23] 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113