МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Канцоўка верша носіць шматзначны ідэйны сэнс: яна гучыць не як рытарычнае запытанне — вывад аб фаталі-стычнай асуджанасці, безвыходнасці, прымірэнні з рэчаіс-насцю, а крые ў сабе вялікі зарад шчырага абурэння і глы-бокага гуманістычнага спачування да чалавека з народа. I хаця пратэст гэты пакуль што не выходзіць са сферы маральнай, агульнагуманістычнай, не носіць характару ад-крытага закліку да дзеяння супраць існуючых сацыяльных парадкаў — малады аўтар не ўзняўся да ўсведамлення за-канамернасцей грамадскага развіцця свайго часу,— тым не менш, ён яскрава сведчыць, што станаўленне ідэйна-твор-чых поглядаў Багдановіча адбывалася ў рэчышчы перада-вой рэалістычнай беларускай літаратуры на чале з Я. Ку-палам і Я. Коласам.

Наяўнасць міфалагічных матываў у ранняй творчасці не дае падстаў для сцверджанняў аб нейкай несуцэльнасці, раздвоенасці, адступленні Багдановіча ад сваіх вядучых рэалістычных прынцыпаў. Пры больш уважлівым супастаў-ленні гэтых двух цыклаў — грамадзянскага і міфалагічна-га — не цяжка заўважыць, што сваімі вытокамі яны зыхо-дзяць з імкнення Багдановіча наблізіць свае творы да народных поглядаў і адчуванняў.

Працэс далейшага пераасэнсавання фальклорнага матэ-рыялу знайшоў сваё выразнае адбіццё і ў многіх іншых пры-родаапісальных вершах 1910—1911 гадоў («Мая душа», «Дождж у полі і холад...», «Разгарайся хутчэй, мой агонь, між імглы», «Возера» і інш.). Шляхам умелага засваення найбольш пленных традыцый рэалістычнай беларускай лі~ таратуры Багдановіч імкнецца прыдаць сваім пейзажным вершам зусім новы план асэнсавання: адлюстраванне розных з яў і малюнкаў прыроды цяпер не самамэта, а толькі своеасаблівая завуаляваная форма выражэння адносін да актуальных грамадскіх падзей (т. зв. метад алюзій). Вось чаму матывы, што толькі намеціліся ў некаторых міфала-гічных вершах («Пугач», «Лясун») як тэма стыхійнага бун-ту-катастрофы, рэалізуюцца цяпер у больш акрэсленым, выразным сацыяльна-псіхалагічным плане.

Цэнтральнае месца ў паэзіі М. Багдановіча гэтага часу пачынае займаць рамантычны вобраз вольналюбівага героя. Выключны стан душэўнага ўздыму гэтага героя умела пера-даецца праз адпаведныя з'явы прыроднай стыхіі. у прыў-знятым настроі лірычнага героя, які «вартуе вольных пту-шак крыкі», адчуваецца бадзёрасць, упэўненасць, гатоў-насць скінуць «свой сон» і кінуцца ў самы вір змагання:

 

Мая душа, як ястраб дзікі,

Што рвецца ў неба на прастор,

Вартуе вольных птушак крыкі,—

Мая душа, як ястраб дзікі.

Учуўшы іх, страсе вялікі

Свой сон, шыбне ды вышай гор,—

Мая душа, як ястраб дзікі,

Што рвецца ў неба на прастор!

(1-31)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 [22] 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113