МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

3 марамі і снамі аб шчасці памірае мужык, аднак гэта не безнадзейнасць ці адмаўленне ад сваіх няздзейсненых ідэалаў. Наадварот, трагічны вынік роздумаў — праяўлен-не трагізму палажэння, якое ўсвядомлена селянінам і якое нясе ў сабе перспективу актыўнага пратэсту, не толькі выключив ў сферы псіхалагічнай:

Шчасце ж гляне і ў даль панясецца,

I магу я аб ім толькі сніць...

Дык няхай жа, няхай сабе рвецца

Мне жыццё, як сагніўшая ніць.

(1-18)

Лагічна абгрунтаваным працягам гэтай «песімістычнай», здавалася б, канцоўкі з'яўляецца другая частка той жа «песні беларускага мужыка», дзе апошні з вялікай пагардай і нянавісцю да «багатых» адкрыта і шматзначна заяўляе:

Я хлеба ў багатых прасіў і маліў,—

Яны ж мне каменні давалі;

I тыя каменні між імі і мной

Сцяною вялізнаю ўсталі.

Яна усё вышай і вышай расце

I шмат каго дужа лякае.

Што ж будзе, як дрогне, як рухне яна?

Каго пад сабой пахавае? .

(1-19)

Такім жа глыбокім эмацыянальным напружаннем пра-сякнуты і другі верш гэтага цыкла «Над магілай мужыка» (1910). Характэрна, што драматычны канфлікт твора па-дадзен не ў плане непасрэднага супрацьпастаўлення «багатых» і «бедных», як у папярэднім, а пераключан у сферу глыбокіх асабістых перажыванняў лірычнага героя і звяза-ны з трагічным сацыяльным лёсам працоўнага чалавека:

Спі, бядак! Накпілась доля над табою:

Ты рабіў, а ўвесь здабытак твой — труна;

Усё жыццё сваё змагаўся ты з зямлёю,

Але ўрэшце ўсё ж асіліла яна!

Над табой плает гліны цяжкай наваліла,

Грудзі ўпаўшыя прыціснула пяском...

Дык скажы ты мне, халодная магіла:

Для чаго ж змагаўся цягам ён з жыццём?

(1-28)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 [21] 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113