МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

I хаця з прычыны няспеласці светапогляду Багдановіча гэты працэс пераасэнсавання фалькларыстычных пазіцый не носіць яшчэ характеру поўнай акрэсленасці, тым не менш відавочна, што перад намі пачатковая стадыя яго зараджэн-ня. Паэт у далейшым не абмяжоўваецца толькі пейзажнымі матывамі, а паралельна з міфалагічнымі вершамі стварае цэлы шэраг такіх выдатных узораў грамадзянскай лірыкі, як «3 песняў беларускага мужыка», «Над магілай мужыка», «Дождж у полі і холад», «Мая душа» і інш.

У вершах грамадзянскага цыкла зусім знікаюць харак-тэрныя элементы пейзажнай лірыкі — фантастычная ўмоў-насць, алегарызм, рамантычная танальнасць,— паэт са здзіўляючай лёгкасцю і майстэрствам вылучае цяпер на першы план рэалістычныя сцэны і характары. Вось перад намі вобраз прыгнечанага беларускага мужыка, поўнага журботных, трагічных роздумаў:

Гнусь, працую, пакуль не парвецца

Мне жыццё, як сагніўшая ніць;

А каб ведаў, што столькі пральецца

Майго поту, не стаў бы і жыць.

(1-18)

Але ў глыбіні душы простага чалавека затаілася высо-кае пачуццё асабістай годнасці, глыбокае ўсведамленне пра-ваты і гордасці за свой працоўны жыццёвы шлях:

Адтаптаў сотні вёрст пехатом я,

Будаваў я дарогі, масты;

Ліўся пот мой, як рэзаў на ком'я

Плугам глебы сухія пласты.

Працаваў над пяском, над дрыгвою

I не мала там выцерпеў мук,

I не прыдзецца мне пад зямлёю

Гэтых чорных саромецца рук.

(1-18)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 [20] 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113