МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Па сведчанню бацькі паэта, першымі кнігамі для хатня-га чытання ў сям'і Багдановічаў былі «Дзіцячыя казкі» А. Н. Афанасьева, этнаграфічныя зборнікі П. В. Шэйна, Е. Р. Раманава і інш.; нарэшце, шматлікія беларускія казкі і легенды, запісаныя самім Адамам Ягоравічам^_Глыбокае ўздзеянне на ўражлівую душу юнака аказвала слухаіше вус-ных пераказаў народных твораў|-«На чужыне,— успамінаў бацька паэта,— сваё роднае так жыва ўспамінаецца і цэ-ніцца. Сястра Магдаліна, носьбітка традыцый нашага роду, жыла і вяла сваю сям'ю так, як гэта рабілі яе маці і бабка: яна захоўвала і шанавала ўсе нашыя звычаі і абрады... А Максім увесь вольны час праводзіў у цётак... I дома, і ў цётак ён чуў апавяданні і ўспаміны пра родную старыну, дзе ўзнікалі розныя людзі і падзеі, своеасаблівыя, загадка^ выя, так непадобныя на ўсё акружаючае. Тут ён чуў і бела-рускую казку, і беларускую песню з яе сумным, прываб-ным напевам, поўным глыбокага невычэрпнага пачуцця, тут жа вырывалася жывая беларуская прымаўка, трапныя «крылатыя» словы»

Як вядома з успамінаў брата Максіма Багдановіча Паула Адамавіча, часта пасля чытання ці хвалюючай, жывой перадачы народнай казкі, легенды, быліны завязваліся доў-гія задушэўныя гутаркі і ўспаміны аб сваёй далёкай Беларусь яе жыцці, звычаях, чароўнай прыгажосці беларускай прыроды. 3 асаблівым захапленнем слухаў будучы паэт «адгалоскі роднай песні, простай песні беларускай вёскі» з вуснаў сваёй любімай цёткі Магдаліны. Многія з чутых у дзяцінстве ўзораў народнай паэзіі глыбока западалі ва ўражлівую душу юнака Багдановіча і, як вядома, былі паз-ней творча ім выкарыстаны для стварэння сваіх паэтычных шэдэўраў.

Бясспрэчна, спрыяльныя абставіны ранняга выхавання садзейнічалі ўсебаковаму развіццю ў юнака жывой зацікаў-ленасці да беларускага нацыянальнага фальклору, плённа ўзбагачалі яго дзіцячыя ведьі і фантазію, стваралі перад-умовы мастацкага мыслення. Выключную ролю адыграла беларуская народная паэзія ва ўзбагачэнні мовы Багдано-віча, які, будучы доўгія гады адарваным ад радзімы, выму-шаны быў настойліва вывучаць яе не толькі шляхам жывой гутаркі, але і непасрэдна з фальклорных крыніц. Тым не менш, усё гэта яшчэ не дае падставы сцвярджаць, што вы-токі творчасці і ранняга фалькларызму Багдановіча носяць нейкі выключна «кніжны» характар, калі быццам бы пад уплывам т. зв. «габінетных заняткаў» (I. Замоцін) па эт-награфіі і фальклору будучы паэт захапляецца старажыт-най Беларуссю, яё звычаямі, культурай і мовай. Неабгрун-таванасць такіх вывадаў больш чым відавочна. Па-першае, ужо сам тэрмін «кніжны» характар вытокаў творчасці ад-вольна звужае тое надзвычай шырокае кола жыццёвых з'яў і назіранняў, якія ўплывалі на самое фарміраванне літа-ратурна-эстэтычных густаў і пазнанняў маладога Багданові-ча. Як вядома з успамінаў бацькі паэта, фарміраванне гэтае адбывалася не толькі пад выключным уплывам беларускай народнай стыхіі. Магутны ўплыў ужо з самых ранніх гадоў аказала на яго руская і заходнееўрапейская класіка, у першую чаргу Пушкін, Гогаль, Міцкевіч, Дантэ, Сервантэс, Арыёста, а таксама лепшыя ўзоры народнага эпасу іншых народаў. Сам паэт з удзячнасцю ўспамінаў пазней:

«Мяне выхоўваў бацька. Неяк я вам паказваў яго біб-ліятэку. У ёй ёсць усё істотнае, што паявілася, калі б там ні было ў літаратуры ўсяго свету. Мы з дзяцінства праходзілі гэтую сусветную школу. Бацька пачынаў з таго, з чаго пачынае кожны народ у сваёй творчасці, з эпасу. Мы ўжо ў дзяцінстве ведалі «Рустэма і Зараба», «Іліяду», «Калева-лу», быліны і інш.»

Такі шырокі круг літаратурных інтарэсаў ніяк нельга ўціснуць у вузкія рамкі «кніжных», што не выходзяць за межы асабістых заняткаў. Хутчэй трэба было б гаварыць тут аб багатых літаратурных традыцыях, па якіх выхоўваў-ся будучы паэт. Не выпадкова ў буржуазна-нацыяналістыч-най крытыцы якраз пытанне аб перадавых літаратурных традыцыях пры разглядзе творчасці Багдановіча амаль зу-сім замоўчвалася. I гэта натуральна; ад сцверджанняў аб «кніжнасці» вытокаў паэзіі Багдановіча легка было перай-сці да розных фальсіфікатарскіх вывадаў і ацэнак усёй яго паэтычнай спадчыны.


1 [2] 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113