МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Яшчэ большым дысанансам большасці пейзажных вер-шаў гучыць верш «Лясун»:

Я спакойна драмлю пад гарой між кустоў,

Лес прыціхнуў,— ні шуму, ні сокату.

Але чую ў цішы нада мной звон падкоў,

Чую гул мяккі конскага топату.

Ці не гукнуць, каб рэха па лесе пайшло,

Каб з касцямі, ў кавалкі разбітымі,

Нехта біўся ў крыві, каб мне можна было

Усю ноч рагатаць пад ракітамі!>!

(1-27)

Тут надзвычай складаная вобразна-алегарычная сістэма верша, і цяжка раскрыць яе сэнс, зыходзячы непасрэдна толькі з матэрыялаў апошніх двух вершаў. Мы не схільны, напрыклад, падзяляць катэгарычныя сцверджанні некато-рых даследчыкаў аб тым, што ў вершах гэтых маецца «спро-ба паказаць сутыкненне станоўчага і адмоўнага сацыяльна-га пачатку і непазбежнасць гібелі першага ў выніку рэва-люцыі» '. Бясспрэчна іншае: перад намі выразнае, хаця яшчэ ва многіх адносінах абстрактнае, імкненне маладога аўтара напоўніць традыцыйныя вобразы старажытнага фальклору новым зместам, прыдаць ім значэнне магутных жыццёвых патэнцыяльных сіл. Лясная цішыня і непаруш-насць прыгнятаюць сваім застоем поўнага сіл і энергіі ляс-нога ўладара, яны выклікаюць у ім неадольную прагу дзеян-ня, хаця б нават у такой стыхійнай форме, як жывёльны разгул ці крывавая расправа. У вершы «Лясун» значна паслаблены дэкаратыўныя функцыі міфалагічнага вобраза, затое выразна ўзмоцнена яго сімвалічнае значэнне: лясун, які гатовы рынуцца ў смяртэльную схватку з невядомым коннікам, увасабляе нейкія магутныя, але скаваныя пакуль што бяздзейнасцю стыхійныя жыццёвыя сілы.

У непасрэднай залежнасці ад ідэйнай задумы знаходзяц-ца жанравыя асаблівасці верша «Лясун», якія, трацячы ры-сы «чыстага» прыродаапісальніцтва, набліжаюцца да гра-мадзянскай лірыкі. А гэта надзвычай важна. Спроба наблі-зіць раннія міфалагічныя вершы да вядучых матываў сваёй творчасці — істотны элемент пачатковых фалькларыстыч-ных пошукаў маладога Багдановіча.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 [19] 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113