МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Такім чынам, у вершах міфалагічнага цыкла М. Багда-новіч, умела выкарыстоўваючы традыцыйную народна-паэ-тычную вобразнасць (лясун, русалкі, падвей, вадзянік, змя-іны цар і інш.), здолеў стварыць галерэю яркіх, блізкіх да народнага светаўспрыймання малюнкаў. У іх аснове — паэ-тызацыя беларускай прыроды. Ва ўяўленнях маладога Баг-дановіча гэтая тэма магла сімвалізаваць сабою багацце і не-паўторную прыгажосць роднай прыроды, яна ў пэўнай сту-пені адпавядала раннім ідэалізаваным адносінам паэта да ўсяго свайго, беларускага.

Аднак ужо на гэтым раннім этапе ў паэзіі Багдановіча не цяжка заўважыць нейкія новыя настроі і матывы. Віда-вочна, упрыгожванне пейзажных вершаў старажытнай мі-фалогіяй, прыданне ім нацыянальна-фальклорнага каларыту не магло поўнасцю ахапіць усіх тых ідэйна-творчых задач, якія былі ўжо вылучаны ў некаторых ранніх вершах, і асабліва ў вершы «Мае песні» (1908) — своеасаблівай паэ-тычнай дэкларацыі маладога пісьменніка:

А як родную згадаю старану,

Як згадаю яе беднасць. і нуду,—

Сэрца сціснецца, і я пяяць пачну,—

Мо  душу хоць трохі гэтым адвяду.

 

Грозна песня разліваецца, грыміць,

Долю горкую, мужыцкую кляне,

Бо нявідзімы ланцуг на іх вісіць,

Бо ім цяжка жыць у роднай старане.

(1-3)

Багдановіч пачынае паступова разумець абмежаванасць і ўмоўнасць архаічнай фантастыкі, усведамляць аднабако-васць этнаграфічнай дэкарацыйнасці сваіх ранніх вершаў міфалагічнага цыкла. Ён спрабуе ўзмацніць грамадзянскія матывы ў некаторых пейзажных замалёўках і напоўніць іх новым ідэйным зместам. Пераадольваючы суб'ектыўную трактоўку некаторых міфалагічных матываў, паэт імкнецца стаць на больш перспектыўны шлях мастацкага фалькла-рызму. Яго ўжо не могуць задаволіць этнаграфічна-пазна-ваўчыя функцыі старажытнага фальклору, які падобна але-гарычнаму возеру-люстэрку «ўсё, што згінула даўно, у цём-най глыбіні хавае» (верш «Возера»).


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 [17] 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113