МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Як відаць, Багдановіча цікавіць перш за ўсё паэтычны бок легенды, дзе так пластычна выяўлена багацце народнай фантазіі. Ен адкідвае архаічныя элементы павер'я, згодна з якім сустрэча чалавека са змяіным царом пры адпаведных 

умовах (трэба разаслаць белую тканіну з хлебам-соллю) можа прынесці нейкія знахарскія здольнасці, а імкнецца выкарыстаць толькі знешнюю сюжэтную аснову легенды. Шляхам карэннага пераасэнсавання міфа і напаўнення яго новым эмацыянальным зместам Багдановіч пазбаўляе фальклорныя элементы якой бы там ні было архаічнай ма-тывіроўкі — таямнічасці ці містыкі — і надае ім выразнае рэалістычнае гучанне. Такая, умоўна кажучы, «міфатвор-часць» не мае нічога агульнага з дэкадэнцкім «прыбліжэн-нем да мэты найбольш поўнага сімвалічнага раскрыцця» і падпарадкавана канкрэтнай задачы паэтычнага ўвасаб-лення рэчаіснасці. У народных міфах паэт шукае і самастой-на знаходзіць арыгінальныя шляхі набліжэння сваёй твор-часці да фальклорных традыцый.

У той час як міфатворчасць, па думцы сімвалістаў, па-вінна стаць сродкам раскрыцця нейкіх «тагасветных падзей», сродкам звароту да «цёмных каранёў быцця», у Багдановіча мы не зауважаем імкнення надаць сваім міфалагічным воб-разам якіх бы там ні было філасофскіх ці маральных функ-цый.

Міфалагічныя вобразы ў вершах Багдановіча, захоўваю-чы знешне свой фантастычны характер, звязаны з рэчаіс-насцю: яны поўнасцю зліваюцца з агульным выглядам ад-паведнай стыхіі ці з'явы прыроды (лес, вада, бура, ноч і інш.) і сугучны агульнаму рамантычнаму настрою пейзажных малюнкаў. Такое выкарыстанне міфалагічных вобразаў, не адводзячы чытача ў сферу ідэалістычных уяўленняў, з'яўляецца ўдалым мастацкім сродкам раскрыцця, «ажыў-лення» прыроды. Знешняя праўдападобнасць і адсутнасць унутраных скрытых сімвалістычных функцый міфалагіч-ных вобразаў Багдановіча і забяспечвае ім прывабнасць, да-ступнасць, непасрэдную жывасць і арыгінальнасць. Так, у рамантычным уяўленні паэта малюнак старога вадзянога млына ў дажджлівую восеньскую ноч удала асацыіруецца з міфалагічным вобразам санлівага вадзяніка, які, згодна з легендай, з даўніх часоў ахоўвае цішыню азёр і крыніц:

...Чарнеецца сажаю вечар.

Дождж б'ецца аб хвалі ракі;

Гуляе, гудае над ёй вецер,

Заводзіць, што ў полі ваўкі.

Спакойна мне тут пад вадою:

Залёг я ля млына на дне;

Апруся на кола рукою,—

Млын казку старую пачне.

Кругі завіруюцца жорнаў,

Трасецца хадырна сцяна;

А думы — як колас без зёрнаў,—

Усе мяне цягне да сна.

Бяспамятна колы піхаю,

Хілюся да дна галавой

I ўжо я драмлю, засыпаю

Пад шум непагоды глухой.

(1-16)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 [16] 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113