МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Нельга не пагадзіцца з трапнымі заўвагамі праф. I. I. За-моціна, які ў сваім крытыка-біяграфічным нарысе падкрэ-сліваў, што Багдановіч «не навязвае народным міфалагіч-ным вобразам тых ці іншых сымбалісцкіх настрояў і пера-жыванняў, але ўспрымае гэтыя вобразы беспасрэдна, проста, з якойсьці дзіцячай наіўнасцю і даверлівасцю, г. зн. амаль зусім так, як ён, мабыць, успрымаў іх у маленстве з апавяданняў бацькі і з першых кніг для чытання. Гэта зусім не значыць, што паэта не падняўся вышэй народнага светаразумення,— гэта значыць усяго, што ён здолеў успрыняць гэта светаразуменне і па-мастацку яго выка-заць» (П—XXI).

У гэтай блізкасці да народнага светаўспрыймання, да вобразнага старажытнага мыслення і крыецца сакрэт вялі-кай паэтычнай сілы і псіхалагічнай пераканаўчасці пейзажных замалёвак Багдановіча. Важна адзначыць, што трак-тоўка старажытных уяўленняў аб з'явах і сілах прыроды па-даецца аўтарам з пазіцый прагрэсіўнага сучасніка, які ўзняўся значна вышэй «дзіцячай наіўнасці і даверлівасці».

Паэт дасканала разумее і падзяляе думкі свайго бацькі-этнографа, які адзначаў: «Характар гэтых адухатварэнняў, іх уласцівасць, іх памеры, іх сіла залежыць, галоўным чы-нам, ад агульнага выгляду прыроды, сярод якой жыве даны народ... Натуральна, што ваабражэнне, якое параджаецца страхам, адухатвараючы грозную магутную стыхію, прыдае свайму стварэнню адпаведна грозны, магутны, нават пач-варны воблік»

Відавочна, усведамляючы вось гэтую ўмоўнасць, ілюзор-насць фантастычных вобразаў фальклору, М. Багдановіч рашуча адмаўляецца ад знешняй т. зв. «упырнай» вычвар-насці і надае ім канкрэтныя жыццёвыя абрысы і якасці.

Пры, апісанні знешняга выгляду лесуна М. Багдановіч даволі дакладна прытрымліваецца этнаграфічных запісаў бацькі: «Ён ростам роўны з дрэвамі таго лесу, у якім раз-гульвае... Галава яго пакрыта доўгімі кудрамі, так што на-памінае вяршыню сасны: веХізарнае тулавішча адзета ў звя-рыныя шкуры — воўчыя і мядзвежыя — шэрсцю навыва-рат, рукі і ногі тоўстыя і моцныя, як ствалы дубоў».

Аналагічны прыклад запазычання некаторых знешніх вобразных рыс наглядаем і ў вершах аб змяіным цару. Згодна са старажытнымі павер'ямі, змяіны цар па велічыні больш за ўсіх астатніх вужоў, луска яго пераліваецца срэб-рам і золатам, на галаве карона з маленькіх залатых раж-коў У вершы «Змяіны цар» малюнак начнога шэсця вужоў на чале са змяіным царом на зімовую спячку выкарыстаны для ўвасаблення настрою і ўражанняў ад зорнай месячнай летняй ночы:

У цёмным небе — хараводы

Сіняватых зорак,

У цёмным небе свеціць месяц

Залатым сярпом...

Мы выходзім з цесных, душных

Падзямельных норак,

На зімовы цёплы вырай

Цягнемся — паўзём.

У полі, ў лесе нам усюды

Праляглі дарожкі!

Йстужкай  рушымся між  пушчы,

На сам перад — я.

Зіхацяць маёй кароны

Залатыя рожкі,

Цёмным блескам адлівае

Уся  луска  мая.

(1-124)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 [15] 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113