МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Каб яшчэ больш узмацніць адчуванне адміраючага асен-няга лесу, у «Старасці» паэт надае вобразу панурага адзіно-кага лесуна новыя характарыстычныя дэталі. Зняможа-насць, абяссіленая старасць лесуна пададзена на фоне дажджлівага, пахмурнага восеньскага дня:

Брыдзець, пахіліўшысь панура,

Лясун на раздоллі дарог.

Абшарпана старая скура,

Зламаўся аб дзерава рог.

Дарога ўся ў лужах. Размыта

Дажджом праліўным каляя.

Гразь чаўкаець жадна капыта,

Шуршыць, упаўзая, змяя.

Касматая шэрсць лерамокла,

Стаміўся ён стары, прадрог;

Лёд тонкі і востры, як сцёкла,

Капыта царапаець ног.

Спяшыць ён дайсці да трасіны:

Там — мяккія, цёплыя мхі,

А тут толькі плачуць асіны

Ды б'юцца галіны вальхі.

(1-14)

Такім чынам, шляхам нешматлікіх, але трапных мастац-кіх штрыхоў (дажджавыя лужы, размытая каляя, гразь, перамоклая шэрсць стомленага лесуна) паэт дасягае поўнай злітнасці міфалагічнага вобраза з асноўным рэалістычным фонам — асеннім лясным пейзажам, што ў спалучэнні з удалым псіхалагічным асвятленнем (плач асін, трывожны шум альховых галін) стварае ў выніку глыбокае ўражанне ра-мантычнай прыўзнятасці, эмацыянальнай дзейснасці ўсяго малюнка. У гэтым сэнсе зварот Багдановіча да фальклор-ных матэрыялаў зусім апраўданы і матываваны, паколькі яму ўдалося даволі яскрава перадаць агульны каларыт і многія характэрныя вобразныя адзнакі беларускай прыроды.

Аналагічны метад выкарыстання міфалагічных элемен-таў характэрны і для такіх вершаў цыкла «У зачарованым царстве», як «Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун», «Вадзянік», «Над возерам» і інш. Вось чаму важна вызна-чыць, што асаблівага, новага ўнёс паэт у трактоўку міфала-гічных вобразаў, наколькі ён арыгінальны у іх творчым пераасэнсаванні. Гэта важна, у першую чаргу, таму, што ў гады, на якія прыпадае пачатак літаратурнай дзейнасці М. Багдановіча (1908—1910), пытанні мастацкага фалькла-рызму набылі асабліва актуальнае значэнне. Вакол мета-дау выкарыстання фальклору ў літаратуры разгарнулася вострая барацьба. Яна яскрава адлюстравала адносіны таго ці іншага пісьменніка да вядучых літаратурна-грамад-скіх праблем эпохі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 [13] 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113