МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Вось перад намі блізкія паміж сабой творы «Лясун» (1909) і «Старасць» (1909). Мастацкая экспазіцыя абод-вух вершаў пададзена ў сцісла рэалістычным плане:

Прывольная, цёмная пушча:

Вялізныя ліпы, дубы,

Асінніка, ельніка гушча,

Між хвоі апаўшай — грыбы.

(«Лясун», I—13)

Палаюць   асіны, каліны,

Чырвоныя сыплюць лісты,

I  вязкай жаўцеючай гліны

Цяжолыя крыюць пласты.

(«Старасць»,  I—14)

 

У далейшым на фоне рэалістычнага разгортвання асен-няга пейзажу («хвоя апаўшая», «спелая брушніца», «чырвоныя лісты» і інш.— дэталі восеньскага пейзажу) у тканіну вершаў уведзен вобраз лесуна, які і павінен стварыць адпа-ведны настрой. Старасць лесуна ўдала асацыіруецца тут з агульным выглядам асенняга лесу, надзвычай вобразна 1 ярка ўвасабляе характэрныя атрыбуты адмірання прыроды. Усё гэта стварае спрыяльную глебу для  глыбокіх перажыванняў лірьічнага героя ў сувязі з характэрнымі з'я-вамі прыроды. Важна падкрэсліць, што самая мастацкая пераканаўчасць гэтых вершаў дасягаецца выразнымі рэалі-стычнымі сродкамі. Так, вобраз лесуна, як і іншых міфала-гічных персанажаў, цалкам захоўвае жыццёвыя, рэальныя абрысы. Яго знешні выгляд натуральна зліваецца з агуль-ным фонам таго асяроддзя, якое ўвасабляе, у даным выпад-ку — з лесам, і сугучны асноўнаму настрою рамантызава-нага пейзажу:

Усё дзіка, пустынна імшыцца,

Агністая спёка стаіць.

На моху між спелай брушніцы

Лясун адзінокі ляжыць.

Каравая моршчыцца скура,

Аброс цёмным мохам, як пень,

Трасе галавою панура,

Бакі выгравае ўвесь дзень.

(1-13)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 [12] 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113