МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Артыкул «Забыты шлях» не з'явіўся мяжой творчых пошукаў пісьменніка. Далейшая эвалюцыя фалькларыстыч-ных поглядаў Багдановіча адбываецца ў напрамку няўхіль-нага ўзмацнення сацыяльных тэм і матываў. Ад перапра-цовак лірычных і бытавых песень паэт пераходзіць да выкарыстання эпічных фальклорных жанраў. Вядучымі ры-самі яго паэзіі становяцца высокая грамадзянская патэтыка, гераізацыя патрыятычнага подзвігу. Гэты працэс завяр-шаецца паяўленнем паэм «Максім і Магдалена» (1915) і «Страцім-лебедзь» (1916). Цяпер уключэнне фальклору ў скарбніцу беларускай агульнанацыянальнай культуры трактуецца паэтам не толькі з пункту гледжання «ступені ўдзелу народнасці ў развіцці літаратуры» (Дабралюбаў), але спалучаецца з паўнагучным адлюстраваннем тых магут-ных рэвалюцыйна-вызваленчых ідэй, што авалодалі маса-мі напярэдадні Кастрычніка.

У гэтым настойлівым імкненні наблізіць літаратуру да жыцця і барацьбы свайго народа, у гэтай пастаяннай ары-ентацыі на мастацкую творчасць народа і яго духоўныя запатрабаванні — глыбока прагрэсіўная для свайго часу, а таму і блізкая нам сутнасць пленных ідэйна-творчых по-шукаў Максіма Багдановіча.

Разам з лепшымі дасягненнямі беларускай літаратуры дакастрычніцкага часу паэзія М. Багдановіча арганічна ўвайшла ў скарбніцу духоўнай культуры беларускага народа. Прасякнутая глыбокім спачуваннем да чалавека пра-цы, верай у яго душэўныя сілы і прыгажосць, яна з'яўляец-ца выдатным узорам непарыўнай сувязі літаратуры з жыц-цём свайго народа і яго гераічнай барацьбой за светлую будучыню.

 

Грынчык, Мікола.

Максім Багдановіч і народная паэзія. Мінск,  Дзяржвыд  БССР


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 [113]