МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

У той жа час Багдановіч ніколі не абмяжоўвае сябе вы-ключна фальклорнымі матывамі. Адначасова з вершамі на міфалагічныя тэмы паяўляюцца шматлікія выдатныя ўзоры пафаснай грамадзянскай лірыкі («3 песняў беларускага мужыка», «Краю мой родны! Як выкляты богам», «Над ма-гілай мужыка» і інш.), дзе паэт узнімаецца да асвятлення тыповых грамадскіх з'яў сучаснасці — нарастания народ-нага пратэсту супраць здзеку і прымусу. У цыкле «Згукі бацькаўшчыны» (1911) Багдановіч упершыню спрабуе аб-рысаваць народны характар беларуса, яго псіхалогію і ўнут-раны свет на фальклорным матэрыяле.

Ад зацікаўленасці фальклорам Багдановіч паступова пераходзіць да грунтоўных роздумаў аб шляхах развіцця беларускай нацыянальнай культуры. 3 пазіцый рэвалюцый-на-дэмакратычнай эстэтыкі трактуе паэт праблему вытокаў мастацтва: народ не толькі стваральнік і верны хавальнік нацыянальных традыцый, але і адзіны сапраўдны носьбіт прагрэсу ў мастацтве («Кароткая гісторыя беларускай пісь-меннасці да XVI ст.», цыкл «Старая Беларусь»).

Уздым-рэвалюцыйна-вызваленчага руху пасля ленскіх падзей плённа ўплываў на далейшае фарміраванне ідэйна-эстэтычных поглядаў М. Багдановіча. Засвайваючы трады-цыі рускай і беларускай рэалістычнай літаратуры, паэт значна паглыбляе сваё разумение сутнасці і прызначэння мастацтва, прыкметна ўзмацняе грамадскія імпульсы ў сваей паэзіі. Ен палымяна заклікае да змагання супраць варо-жых сацыяльных сіл («Нашых дзедаў душылі абшары ля-соў», «Народ, беларускі народ!», «Мяжы») і адкрыта заяў-ляе, што беларуская літаратура «ніколі не пойдзе чысціць боты капіталу»  (II—12).

3 гэтых жа перадавых эстэтычных пазіцый спрабуе Багдановіч падысці да вырашэння некаторых актуальных літаратурна-грамадскіх праблем. Ён рашуча выступав супраць прыхільнікаў беларускага мадэрнізму, якія на старон-ках «Нашай Нівы» адкрыта ахайвалі творчасць Купалы і Коласа. Паэт адмяжоўваецца ад модных тады рэакцый-ных тэорый аб «свабодзе творчасці», аб «арыстакратычным паходжанні мастацтва» і інш., сцвярджаючы жыццёвую, зямную сутнасць эстэтычных катэгорый («Мадонны»). Па яго думцы, сапраўднымі творцамі мастацтва з'яўляюцца «людзі, каторыя ведаюць, чаго варты хлеб» («Апокрыф»), г. зн. працоўныя — іх прысуд павінен стаць вышэйшым крытэрыем грамадскай вартасці твора. I хаця Максім Баг-дановіч так і не здолеў узняцца да ўсебаковага матэрыялі-стычнага асэнсавання сутнасці мастацтва, усё ж станоўчая роля паэта ў барацьбе за перадавыя творчыя прынцыпы ў беларускай літаратуры пачатку XX ст. бясспрэчная.

У выніку выспявання эстэтычных поглядаў у творчасці М. Багдановіча пачынаецца новы, вышэйшы этап. Узброе-ны рэалістычным метадам паэт звяртаецца зноў да апрацоў-кі народных матываў. Аднак цяпер фалькларызм гэты на-бывае новыя, надзвычай істотныя рысы. Народная паэзія арганічна пранікае ва ўсю тканіну т. зв. «вершаў беларуска-га складу» і праяўляецца не толькі ў сюжэтна-вобразных ці стылістычных запазычаннях, як гэта было раней, а ў тым, што іх аўтар выразна становіцца на народны пункт гледжання ў ацэнцы разнастайных сацыяльных з'яў рэча-існасці.

На гэтай плённай ідэйна-эстэтычнай аснове Багдановіч упершыню ў беларускай літаратуры спрабуе вылучыць і тэарэтычна абгрунтаваць некаторыя зыходныя прынцыпы мастацкага фалькларызму («Забыты шлях», 1915). Ад-кідаючы метад знешніх запазычанняў і стылізацыі, вышэй-шым прынцыпам выкарыстання фальклору ў літаратуры паэт лічыць свабоднае, творчае пераасэнсаванне фальклор-нага матэрыялу, калі пісьменнік, «не намагаючыся падра-біцца пад народную песню», у адпаведнасці са сваёй сама-бытнай паэтычнай індывідуальнасцю творыць «у народным духу». Вось чаму, нягледзячы на асобныя памылковыя мер-каванні (недаацэнка дасягненняў некаторых вядучых бела-рускіх пісьменнікаў у галіне фалькларызму, фетышызацыя жанру народнай лірычнай песні і інш.), пазіцыі Багдановіча ў цэлым насілі прагрэсіўную накіраванасць.

Увесь палемічны дух артыкула «Забыты шлях» прасяк-нуты ідэяй барацьбы за «развіццё беларускай народнай культуры».

Ва ўмовах небывалага ўздыму нацыянальна-вызваленча-га руху зварот пісьменнікаў да фальклору з'яўляўся адным з надзейных шляхоў плённага развіцця беларускай літара-туры, захавання яе самабытнасці і ізаляцыі ад варожых уплываў.

У той жа час паэт не абмяжоўваўся вузканацыянальны-мі рамкамі. Развіццё беларускай літаратуры па шляху на-роднасці магчыма толькі на аснове шырокага засваення вы-шэйшых дасягненняў сусветнай мастацкай культуры. Вось чаму зыходныя эстэтычныя прынцыпы М. Багдановіча сва-імі найбольш істотнымі элементамі прымыкалі да пазіцый Купалы і Коласа і знаходзіліся ў рэчышчы перадавых тэн-дэнцый развіцця ўсёй тагачаснай беларускай рэалістычнай літаратуры.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 [112] 113