МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Яна нечым вельмі істотным пераклікаецца з канцоўкай самага першага паэтычнага твора М. Багдановіча — апавя-дання «Музыка» (1907). Як калісьці сваім граннем Музыка будзіў людзей да свету, праўды і свабоды, так гераічная смерць Страцім-лебедзя з'яўляецца маўклівым заклікам да гюдзвігу і самаахвяравання ў імя агульных інтарэсаў. М. Багдановіч адчуваў, што іменна такая канцоўка адпавя-дае не толькі ідэйнай накіраванасці твора, але і агульнаму рамантычнаму яго духу. Аб гэтым якраз гаварыў 3. Бя-дуля, успамінаючы свае ўражанні аб першым знаёмстве з паэмай: «Усхваляваў маё сэрца сумны канец «Страцім-лебе-дзя». Я адчуваў, што Максім Багдановіч інакш не мог пі-саць. Без трагічнай канцоўкі знікла б ігра фарбаў гэтага цудоўнага твора, пабляднела б рамантычная героіка воб-раза» '.

Паглыбленне эпічных фальклорных элементаў у паэме «Страцім-лебедзь» праявілася і ў яшчэ большым у параў-нанні з паэмай «Максім і Магдалена» ўвядзенні былінных форм вершавання. Калі апошняя вытрымана ў асноўным у памерах анапеста з дакладнай парнай рыфмоўкай ці асанан-самі, то тут пераважае танічны верш з рознаскладовымі радкамі (ад 9 да 11 складоў) і трыма моцнымі разнамесны-мі націскамі. Рыфма, як і ў былінах, у большасці радкоў дактылічная, недакладная. Нягледзячы на такую, здавала-ся б, незвычайнасць формы для Баглановіча. паэма Ўспоы-маецца як высокапаэтычны, яскравы і маналітны твор — па сваіх інтанацыях яна блізка стаіць да ўрачыстага былін-нага рэчытатыву, што выконваўся даўней пад акампанемент гусляў ці цымбалаў.

Такім чынам, прытрымліваючыся свабодных адносін да фальклорнага матэрыялу, Багдановіч здолеў стварыць твор настолькі народны, што  па  форме і мастацка-вобразных сродках яго нельга адрозніць ад фальклорнага. У той жа час ён напоўнен актуальным і значным сацыяльна-эстэтыч-, ным зместам. За кожным радком паэмы адчуваецца сама-бытная творчая індывідуальнасць паэта, які імкнецца да-сягнуць мэты, пастаўленай у артыкуле «Забыты шлях» — «не намагаючыся падрабіцца пад народную песню», даць «твор у народным духу». I ў гэтым выявіўся не толькі блі-скучы, самабытны талент Максіма Багдановіча, але і непа-срэдны вынік пленных шматгадовых пошукаў паэта ў галіне мастацкага фалькларызму.

Трагічна абарваўся жыццёвы шлях Максіма Багданові-ча. Ён памёр далека ад Радзімы ў росквіце творчых сіл, так і не дачакаўшыся тых «залацістых, радасных дзён», калі беларускі народ у кастрычніку 1917 года здабыў сабе права на свабоднае жыццё.

Аднак уся яго шматгадовая літаратурная і грамадская дзейнасць непарыўна звязана з перадавымі ідэямі свайго часу, з барацьбой за шчасце і свабоду роднага краю.

Ва ўмовах магутнага рэвалюцыйна-вызваленчага ўзды-му зварот паэта да фальклору быў праяўленнем яго дэма-кратычных сімпатый і настрояў. Для М. Багдановіча, як і для іншых беларускіх рэвалюцыйна-дэмакратычных пісь-меннікаў, народная паэзія разам з сацыяльнай рэчаіснасцю з'яўлялася крыніцай пашырэння грамадскіх перспектыў літаратуры, дзейсным сродкам яе набліжэння да жыцця і барацьбы свайго народа.

Пачынаючы ўжо з першых літаратурных спроб («Музыка»), паэт трактуе фальклор як адзін з важных духоўных здабыткаў народа і лічыць яго адным з істотных крыніц паглыблення народнасці  літаратуры.  Праўда,  на  раннім этапе (1908—1911) пазіцыі паэта не набывалі яшчэ поўнай акрэсленасці — успрыманне фальклорных асноў носіць часам   аднабаковы характер.   Выкарыстанне старажытных легендаў, павер'яў, міфаў, арыгінальная трактоўка народнай вобразнасці хаця і прыдавалі вершам  Багдановіча пэўны нацыянальны каларыт, аднак не выходзілі за межы раман-тычнага этнаграфізму. Малады паэт не здолеў адразу пад-няцца да ўзроўню купалаўскага міфалагізму, які свядома падначален актуальным грамадскім задачам і поўны шыро-кіх сацыяльных абагульненняў. Аднак Багдановіч не пай-шоу і па шляху стылізацыі ці містыфікацыі фальклору, як гэта было ў тагачасных сімвалістаў. Наадварот, ён з сама-га пачатку імкнецца сінтэзаваць  фальклорныя традыцыі з перадавымі літаратурна-творчымі ідэямі свайго часу — барацьбой за народнасць літаратуры. Міфалагічныя вершы паэта прасякнуты здаровым адчуваннем рэальнай прыга-жосці роднай прыроды, а перажыткі старажытных успры-манняў падаюцца з пазіцый прагрэсіўнага сучасніка. Такі міфалагізм не пакінуў ніякага адмоўнага следу на паэтыч-ным стылі пісьменніка, які няўхільна развіваецца ў рэалі-стычным напрамку.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 [111] 112 113