МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

3 рамантычнай плынню паэмы «Страцім-лебедзь» звязаны і яе алегарызм — характэрная рыса творчай манеры Багдановіча ўжо на раннім этапе. Успомнім алегарычныя вобразы буры, навальніцы, «агня між імглы», нарэшце, цу-доўны алегарычны вобраз васілька з верша «Слуцкія тка-чыхі» і інш. Усе яны, безумоўна, звязаны з засваеннем фальклорных традыцый. Аднак цяпер, у гады творчай сталасці паэта, алегарызм гэты набывае адпаведна новы я якасці. Перш за ўсё, паглыбляецца сама ідэйная функцыя алегорыі, яе мастацкая завершанасць. Хаця ў алегарычных сцэнах і характерах паэмы не адлюстраваны непасрэдна чалавечыя рысы, аднак за імі яскрава адчуваюцца пэўныя грамадскія з'явы і працэсы. Алегорыя тут дзейсны сродак паэтычнага абагульнення: у алегарычных вобразах Стра-цім-лебедзя, «дробных птушак», патопу, «ноева каўчэга» і інш. увасоблены хвалюючыя аўтара і яго сучаснікаў праб-лемы грамадскага жыцця, адносіны да рэчаіснасці і народа, асуджэнне нявольніцкай маралі прыстасавальніцтва і пры-мірэння.

3 фальклорнай рамантычнай плынню звязан і адзін з асноўных мастацкіх прыёмаў раскрыцця вобраза ў паэме «Страцім-лебедзь» — прыём гіпербалізацыі. Як і ў фальк-лоры, гераічныя рысы «Страцім-лебедзя» падаюцца праз велічныя знешнія дэталі: у адных яго крыллях па «трыста тры пяры», а ўзмахі іх параўноўваюцца з шумам бору і гулам мяцелі. Гіпербалічна паказана і адзінаборства Страціма са стыхіяй, якая «затапіла ўсе лугі-лагі... усе лясы-бары» ды «ўздымаецца вышэй ад гор» (I—109). Кантрасна, у духу народных былін, супрацьпастаўлен магутны «горды, моц-ны птах» Страцім і астатнім персанажам паэмы: з аднаго боку, богу, Ною і жыхарам «ноева каўчэга», з другога — тым «дробным птахам», у абарону якіх і выступае «багатыр моцны». Як выдатную рысу гіпербалізацыі ў паэме Багда-новіча, трэба адзначыць яскравасць і адчувальнасць гэтай мастацкай формулы — як і ў фальклоры, яна не выходзіць за межы канкрэтных жыццёвых успрыманняу, г. зн. рэалі стычная па сваёй сутнасці.

Характэрнай у сэнсе авалодання Багдановічам народнай традыцыі з'яўляецца і сюжэтна-кампазіцыйная аснова паэмы «Страцім-лебедзь». Калі раней, асабліва ў шматлікіх лірычных вершах, мы адзначалі наяўнасць толькі асобных элементаў фальклорнай структуры твора, то цяпер яны скандэнсаваны ў выразную творчую сістэму. У адпавед-насці з жанравымі асаблівасцямі паэма сюжэтная: у яе цэнт-ры адзін асноўны канфлікт, вакол якога і разгортваецца ўсё дзеянне. Як і ў фальклоры, значную ролю ў раскрыцці вобразаў, характараў, падзей адыгрывае дыялог, маналог, зварот.

У кампазіцыйных адносінах паэма блізка стаіць да на-роднага эпасу, асабліва быліны. Хаця тут і няма традыцый-нага запеву, аднак пачынаецца яна з своеасаблівага зачыну, які вызначае развіццё далейшага дзеяння, змест, сістэму вобразаў і канфлікты ў паэме. Нарастание дзеяння і абваст-рэнне драматычнага канфлікту (будова «каўчэга» і бунт Страцім-лебедзя) паслабляецца пры дапамозе т. зв. прыё-му паўтораў. Ён ужыты тут (двойчы) з мэтай традыцыйна-Е «запавольвання» дзеяння перад кульмінацыяй, а таксама для падкрэслівання найбольш .значных у ідэйным сэнсе месцаў:

Страцім-лебедзь — горды,  моцны  птах,

Узмахне  крылом — быццам  бор  шуміць,

Узмахне другім — як мяцель гудзіць.

Кульмінацыя дзеяння (перадсмяротны зварот лебедзя да «дробных птахаў»), а затым і развязка (гібель лебедзя) пададзены, як і ў фальклорных творах гэтага жанру, над-вычай скупа і лаканічна. Канцоўка паэмы трагічная:

Ад усіх цяпер патомкі ёсць,

Ды няма адных — Страцімавых.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 [110] 111 112 113