МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Мастацкая функцыя міфалагічнага вобраза ў ранняй паэзіі Багдановіча звычайна не выходзіць за межы свое-асаблівай паэтычнай формы адлюстравання рэчаіснасці, яна ў пэўным сэнсе можа быць супастаўлена з такімі тра-дыцыйнымі фальклорнымі прыёмамі, як разгорнутая мета-фара ці алегорыя. У той жа час ідэйна-тэматычная накіра-ванасць большасці вершаў міфалагічнага цыкла сведчыць, што іх аўтар выразна ўсведамляе ўмоўнасць і абмежава-насць фальклорнай вобразнасці, адчувае ўсю ілюзорнасць старажытнай фантастыкі. Такое выкарыстанне фальклор-нага матэрыялу ні ў якай меры не пярэчыць прынцыпам і метадам рэалістычнага мастацтва і не можа разглядацца як праяўленне сімвалісцкіх уплываў на маладога паэта.

Як вядома, сам Багдановіч, крытычна ўвогуле ацэньваю-чы свае першыя літаратурныя спробы, у той жа час адзна-чаў, што пісаліся яны з вялікім творчым натхненнем: «Пра-глядаю гэтымі днямі свой «Вянок». Недахватаў розных гі-бель, ды і кніжка гэта зусім маладая: вершы пісаліся з паловы 1909 да паловы 1912 гг., калі мне было 17—20 год. Але ў ёй усё ж такі ёсць і творчасць, і натхненне, і сур'ёз-ная праца. Узяў я карандаш, палавіну вершаў выкасаваў зусім, другую прабую абгладзіць» '.

Аднак цікава адзначыць, што «выкасаванні» з «Вянка» амаль зусім не закранулі ранніх міфалагічных вершаў. I ка-лі ўлічыць, што вышэйпамянёныя заўвагі Багдановіча зроб-лены ў гады творчай сталасці (1916 г.), то відавочным стане, што і гэтыя раннія вершы не стаяць недзе з боку ад яго лепшых творчых дасягненняў. Вось чаму неабходна рашуча адкінуць пагардлівыя адносіны  да  гэтай  групы вершаў з тым, каб правільна акрэсліць іх месца і значэнне ў агуль-ным творчым развіцці паэта.

Цэнтральнае месца сярод шматлікіх міфалагічных воб-разаў, якія выкарыстаны Багдановічам у цыкле «У зачаро-ваным царстве», займае вобраз лесуна (вершы «Хрэсьбіны лесуна», «Лясун», «Старасць», «Чуеш гул?», «Возера» і інш.). I гэта невыпадкова. Маладому паэту, шчыра закаха-наму ва ўсё роднае, хоць і далёкае беларускае, не мог не ім-панаваць такі надзвычай пластычны і велічны вобраз стара-жытнага народнага светасузірання. Ён сваімі гукавымі і колернымі асацыяцыямі даволі поўна адпавядаў юнацкім рамантычным уяўленням паэта аб Беларусі — краіне неаб-сяжных лясоў і непраходных балот. Аб знешняй адпавед-насці старажытных уяўленняў аб лесуне, характерным для Беларусі лясным пейзажам, бацька паэта пісаў: «Над ляса-мі і ўсім, што ў іх, пануе лясун. Гэта, здаецца, найбольш велічны вобраз, створаны фантазіяй беларуса. Яно і зра-зумела: у прыродзе яго краю, за выключением грамавых з'яў, дрымучыя лясы былі найбольш вялікаснымі, таямні-чымі, больш за ўсё дзейнічалі на ваабражэнне сваім туж-лівым шумам пры лёгкім ветры і трэскам ламаючыхся дрэў, стогнам, прарэзлівымі ўсхліпамі, дзікім рогатам ды іншымі дзівоснымі гукамі, якія напаўняюць лес у час буры або урагану. Пад уплывам уражанняў з жыцця магутных лясоў сваей радзімы беларус стварыў вобраз свайго лесавіка ці лесуна» '.

М. Багдановіч смела і шырока ўводзіць у свае прырода-апісальныя замалёўкі каларытны вобраз лесуна. Аднак важна падкрэсліць, што ўключэнне міфалагічных элементаў у мастацкую тканіну вершаў Багдановіча заўсёды падпарад-кавана адзінай творчай мэце — паэтызацыі беларускай прыроды. Іменна таму фальклорныя вобразы трацяць сваю фантастычную ўмоўнасць і ўспрымаюцца намі як высока-мастацкі прыём, як удалая разгорнутая паэтычная метафа-ра, дзе шляхам перанясення на міфалагічныя вобразы пры-кмет і рысаў, уласцівых з'явам прыроды (у даным выпадку ляснога пейзажу), дасягаецца надзвычайная пластычнасць усяго малюнка. Спалучэнне прыёмаў рэалістычнага адлю-стравання рэчаіснасці з элементамі старажытнай народнай фантастыкі надавала пейзажам Багдановіча своеасаблівую яркасць, эмацыянальнасць і фальклорна-рамантычны каларыт.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 [11] 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113