МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Відавочна, што ў вобразе «мятущейся» стаі птахаў Багдановіч і хацеў увасобіць трагічны лес той часткі народа, пераважна сялянства, якая перад тварам грозных і незра-зумелых ёй падзей ваеннай завірухі разгубілася і не бачы-ла рэальнага выхаду са становішча. Такі ж трагічны лёс спаткаў і тых прадстаўнікоў дэмакратычнай інтэлігенцыі з народа, якія, імкнучыся палепшыць долю мае, паказаць ім шляхі да выхаду, самі не знайшлі яшчэ канкрэтных форм барацьбы і гінулі ў імя нязбыўных агульначалавечых ідэа-лаў «роўнасці і брацтва». Недалёкая будучыня паказала, што адзіным шляхам да вызвалення народа, выратавання яго^ад^«патопу» вайны і бяспраўя з'яўляецца шлях рэвалю-цыйнай барацьбы пад сцягамі пралетарыяту і яго выпраба-ванай у баях партыі.

Паэма «Страцім-лебедзь», як апошні твор, своеасаблівая «лебядзіная песня» паэта, надзвычай паказальна ў сэнсе моцных і слабых бакоў яго светапогляду. 3 аднаго боку, глыбокая вера і прадчуванне набліжэння рэвалюцыйнай буры, якая вызваліць радзіму ад нявольніцтва, мары аб новым хыпе героя, здольнага на самаахвяраванне ў імя агульных інтарэсаў, пагарда да «гаспадароў жыцця» і «вы-браных» імі труслівых прыстасаванцаў. У вобразе гераіч-нага Страцім-лебедзя не адчуваецца індывідуалістычных рыс, наадварот, увесь ён прасякнуты духам гуманізму, ад-данасці агульным інтарэсам. У паэме выразна адчуваецца страсная палеміка з буржуазнай філасофіяй індывідуалізму, з прыстасавальніцкай тэорыяй «малых спраў».

3 другога боку, няяснасць сацыяльна-палітычных пер-спектыў у светапоглядзе Багдановіча некалькі паслабляла сцвярджальны пафас паэмы, надавала ёй, асабліва заключ-най частцы, адценне трагізму і пасіўнай самаахвярнасці. Усё гэта некалькі прыніжала грамадзянскую дзейснасць твора і выяўляла слабыя ба'кі агульнадэмакратычных пазі-цый яго аўтара.

У шчыльнай сувязі з ідэйна-тэматычнай мэтанакірава-

200 насцю паэмы «Страцім-лебедзь» знаходзяцца і асаблівасці яе мастацкай формы. Па свайму жанру твор блізка стаіць да ліра-эпічнай паэмы «Максім і Магдалена», але ў той жа час адрозніваецца ад яе некаторымі істотнымі рысамі.

Маем на ўвазе характар самога лірызму ў паэме «Стра-jjiM-лебедзь». Калі ў паэме «Максім і Магдалена» лірычная плынь праяўляецца непасрэдна ў шматлікіх зваротах, ад-ступленнях, аўтарскіх маналогах, устаўных песнях, што было абумоўлена самой тэмай, звязанай з псіхалагічнымі пера-жываннямі чалавека, то лірызм паэмы «Страцім-лебедзь» у адпаведнасці з новымі ідэйнымі задачамі набыў новыя характэрныя рысы. У адрозненне ад народна-песенных тра-дыцый лірычная плынь праяўляецца не ў асобных месцах, а стала адчуваецца ва ўсім эпічным тоне паэмы. М. Багда-новіч больш выразна, чым у фальклорных крыніцах, вылу-чае лірычны пачатак у абрысоўцы станоўчых вобразаў, падзей, абставін, выяўляючы такім чынам сваё аўтарскае «я» і надаючы твору рамантычны, экспрэсіўна-валявы характар. Тлумачыцца гэта, зразумела, не ўзмацненнем ней-кіх індывідуалістычных элементаў ці тэндэнцый, а тым, што сама тэма была вельмі блізкай да светаадчування і асабі-стых настрояў паэта.

Свабодныя, творчыя адносіны да фальклорнага матэ-рыялу дазволілі Багдановічу адысці ад традыцыйных схем і сюжэтаў і стварыць на іх аснове новыя арыгінальныя ма-люнкі і вобразы, прасякнутыя істотнымі ідэйна-выхаваўчымі вартасцямі.

Тут яшчэ паўней праявіліся тыя характэрныя рысы фальклорнага рамантызму, што ўжо заўважаліся ў паэме «Максім і Магдалена»: значна ўзмоцнены гераічныя элементы ў абрысоўцы героя — яму ўласцівы павышаная рэф-лексіўнасць, бунтарства, непрымірымасць, своеасаблівае ўспрыманне з'яў прыроды.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 [109] 110 111 112 113