МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Думку Л. Сагарава поўнасцю падзяляе і Б. Корман, ка-лі гаворыць, што Страцім-лебедзь «супрацьпастаўляецца таксама іншым птушкам — бездапаможным і баязлівым»'. Больш таго, шляхам знешняга супастаўлення асобных вы-падковых часам падабенстваў і супадзенняў, накшталт «хва-лі б'юць белай пенаю» (Багдановіч) і «над седым от пены морем» (Горкі), Б. Корман спрабуе знайсці тут праявы ідэйнага уплыву горкаўскага «Буравесніка» і правесці на гэтай аснове прамую паралель паміж алегарычнымі вобра-замі абодвух твораў (Буравеснік — Страцім; пінгвін і гагары — «птахі дробныя»). Такое чыста знешняе, механічнае і штучнае супастаўленне асобных месц нічога карыснага для тлумачэння паэмы даць не можа. Як вядома^ творы гэтыя ўзніклі ў розных сацыяльна-гістарычных умбвах. Калі ў аснове «Буравесніка» М. Горкага закладзена ідэя рэва-люцыйнай прапаганды і едкая сатыра на сучаснае яму бур-жуазнае грамадства з яго мяшчанскай псіхалогіяй і марал-лю, то ў паэме Багдановіча мы не знойдзем такіх выразных і акрэсленых сацыяльна-палітычных элементаў. Паэма «Страцім-лебедзь» вырасла на глебе беларускай рэчаіснасці ваенных гадоў і толькі ў суаднясенні да канкрэтных жыццё-вых з яў можна зразумець сутнасць ідэйна-вобразнай кан-цэпцыі твора.

Сказанае зусім не азначае, што М. Багдановіч не адчу-ваў на сабе ўплыву ідэй Горкага. Уплыў гэты бясспрэчны і надзвычай плённы, аднак праяўляўся ён цяпер, на спелым этапе творчасці нашага паэта, не ў форме знешніх наследа-ванняў (як гэта было часам раней, напрыклад, у апавяданні «Над морам», 1910), а ў арганічным засваенні перадавых традыцый вялікага рускага пісьменніка: гуманізму, грама-дзянскай патэтыкі, узнёсласці і рамантызацыі ў адлюстраванні жыцця. Зразумела, што з прычыны няспеласці света-погляду Багдановіч не мог узняцца да ўзроўню і сілы гор-каўскага рэвалюцыйнага адмаўлення рэчаіснасці. Вось чаму сцвярджальны пафас паэмы «Страцім-лебедзь» носіць ад-ценне пэўнай неакрэсленасці і трагізму. Іменна ў няяснасці рэвалюцыйнай перспектывы для аўтара трэба шукаць вытокі той пасіўнай самаахвярнасці, што пераважае ў за-ключнай частцы паэмы:

Не паслухалі птахі лебедзя,

Пацямнела у яго у вачах,

Крыллі ўрэшце падламаліся,

Галава ў ваду апусцілася.

I пайшоў на дно мора сіняга

Страцім-лебедзь — моцны,  горды птах.

Ад усіх цяпер патомкі ёсць,

Ды няма адных — Страцімавых.

(1—109)

Трагічная гібель гераічнага птаха падаецца тут не як вынік канфлікту паміж ім і «дробнымі птахамі», а як нейкая фатальная ахвяра на шляху служэння слабейшым. Самаахвяраванне Страцім-лебедзя носіць высокі маральны сэнс: яно выклікае захапленне гераічным подзвігам і рашучае асуджэнне тых сіл і абставін, якія прывялі да гібелі прыгожага і высакароднага «лебедзя». I калі шукаць канкрэтнае ўвасабленне тых варожых сіл, што супрацьстаяць шэрай масе птушак на чале з Страцім-лебедзем і якія прывялі да гібелі апошніх, то гэта будуць «бог», «Стары Ной», жыхары «ноева каўчэга». Сацыяльны сэнс гэтых алегарычных вобразаў стане больш ясным, калі ўспомніць выказванні самога аутаpa аб задуме твора, навеянага імперыялістычнай вайною гібеллю мільёнаў людзей і, нарэшце, асабістымі перажываннямі паэта-патрыёта, які самаахвярна служыў свайму абяздоленаму народу.          


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 [108] 109 110 111 112 113