МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Багатырскія рысы характеру Страцім-лебедзя выяўля-юцца не толькі ў разгульным «маладзецтве» і бясстрашшы ў барацьбе са стыхіяй, але і ў некаторых іншых характэр-ных для фальклорнай традыцыі праявах — ён бароніць слабейшых, ратуе бездапаможных. Рыса арганічнага гума-нізму, што так характэрна для былінных багатыроў — гэ-тых абаронцаў бедных і пакрыўджаных — значна ўзбагачае вобраз Страціма новымі ідэйнымі якасцямі. У гэтым сэнсе Багдановіч пайшоў далей фальклорных першакрыніц, дзе адпаведная сцэна патопу ў запісах Раманава пададзена да-волі агульна: «Стала затопа. Некуды прочым пціцам дзя-вацца. Страцім плаваець сабе. Вось тыя прочыя пціцы ля-талі-ляталі, ды к яму, ды на яго панасядалі» (P., 4—10).

М. Багдановіч, згодна з гуманістычнак мэтанакіравана-сцю паэмы, істотна пераасэнсоўвае фальклорнае значэнне гэтай сцэны.

Паэта не мог задаволіць сам эпічны тон у апісанні гі-белі «дробных птахаў» — і ён прыдае ўсяму малюнку ўсхва-ляванае трагічнае адценне:

 

Птахі ў небе стаяй лётаюць,

Енчаць жаласна, ад нуды крычаць,

Выглядаюць  стуль  прытулачку.

А па ўсёй зямлі толькі хвалі б'юць,

Толькі хвалі б'юць белай пенаю.

(1—109)

Разгубленасці перапалоханых птахаў кантрасна супраць-пастаўлен вобраз бясстрашнага Страцім-лебедзя, які горда плавае па бязмежных хвалях успененага мора. I хаця ў паэ-ме ўнутраная матывацыя паводзін героя не разгорнута, ад-нак іх агульная мэтанакіраванасць відавочна: Страцім-лебедзь хоча падзяліць лёс асуджаных на пагібель «дробных птахаў», імкнецца ім дапамагчы, выратаваць:

I паселі тут на лебедзя

Птахі дробныя ўсёй стаяю.

Лебедзь з сілы выбіваецца,

Птушкі ажна ўсцяшаюцца

Дзень ён плавае, другі-трэці дзень,

На чацверты стаў прасіць-маліць:

«Вы ўзляціце хоць на час які,

Выбіваюся з астатніх сіл.

Дайце вы грудзям, гэй, вальней уздыхнуць!

Дайце вы крылам, гэй, шырэй узмахнуць!»

(1—109)

Такім чынам, Страцім-лебедзь не пратэстуе супраць не-пасільнай ношы, наадварот, выбіваючыся з апошніх сіл, імкнецца выратаваць аслабеўшых малых птушак. Нават яго просьба даць часовую перадышку гучыць не як дакор ці адмаўленне ад далейшай барацъбы, а прасякнута альтруі-стычным жаданнем набрацца новых сіл для далейшага зма-гання са стыхіяй і выратавання сваіх пярнатых сабраццяў. Вось чаму, на наш погляд, трагічную развязку паэмы — смерць лебедзя — ніяк нельга трактаваць як вынік сутык-нення дзвюх варожых супрацьлеглых сіл, як быццам бы увасобленых тут у вобразах Страцім-лебедзя і «птахаў дробных.

Між тым, некаторыя даследчыкі схільны бачыць іменна ,ў гэтым асноўны драматычны канфлікт паэмы. Так, Л. Са-гараў у артыкуле «М. Багдановіч і фальклор» сцвярджае: «3 аднаго боку: горды, мужны, нязломны Страцім-лебедзь і, з другога боку, труслівыя птушкі, якіх Страцім-лебедзю ак і не ўдалося ўгаварыць, каб яны падняліся хоць на ча-у ў паветра і далі яму магчымасць вальней уздыхнуць шырэй узмахнуць крыламі» .


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 [107] 108 109 110 111 112 113