МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Натуральна, што прыстасавальніцкія тэорыі «малых спраў» выклікалі шчырае абурэнне і рашучы пратэст з боку перадавых слаёў беларускага грамадства — гэта пярэчыла іх патрыятычным ідэалам самаахвярнай барацьбы «за волю вольнай грамадзе». Толькі ў святле гэтай грамадска-па-літычнай барацьбы можна правільна зразумець ідэйна-эстэтычныя пазіцыі аўтара паэмы «Страцім-лебедзь». М. Багдановіч, як шчыры дэмакрат і палымяны патрыёт, не мог стаяць у баку ад грамадскіх падзей. I хаця з прычыны няспеласці светапогляду яму яшчэ не ясны рэвалюцыйныя перспектывы недалёкай будучыні, аднак паэт рашуча ста-новіцца на бок рэвалюцыйнай дэмакратыі, інстынктыўна адчуваючы, што адзіным шляхам да вызвалення з'яўляецца самаахвярная барацьба. Уся паэма «Страцім-лебедзь» і пра-сякнута пафасам актыўных адносін да жыцця, прадчуван-нем вялікіх сацыяльных змен і падзей. Яна гучыць, як вы-клік тым, хто прапаведваў пакорлівасць і прымірэнне з рэ-чаіснасцю, яна гучыць як гімн гераічнай асобе.

Праблема гераічнага характару вырашаецца ў паэме не абстрактна — яна суаднесена да актуальных грамадскіх падзей і лесу мільённых мае народа ў гады вайны. Эстэтычны ідэал Багдановіча — гэта гераічная асоба, свабодная ад ня-вольніцкай мяшчанскай маралі прыстасавальніцтва і здра-ды, здольная на самаахвярную барацьбу і подзвіг у імя дабра і шчасця ўсіх людзей. Гэты высокі гуманістычны ідэ-ал увасоблен у паэме ў вобразе Страцім-лебедзя.

Элементы гераізацыі ў пэўнай ступені былі ўласцівы і фальклорнаму правобразу цэнтральнага персанажа — Страцім-пціцы. Не выпадкова Багдановіч выкарыстаў імен-на гэты, а не іншы матыў — аднак патрэбна было многа творчых намаганняў, каб прыстасаваць яго да новых ідэй-ных задач.

Якімі ж творчымі шляхамі і ў якім напрамку ішло пера-асэнсаванне фальклорнага правобраза?

У фальклорным тэксце вобраз Страцім-пціцы абрыса-ваны даволі агульна і скупа — аб яго гераічных рысах сказана толькі: «Багатыр сільны быў!» У адпаведнасці з агуль-най мэтанакіраванасцю паэмы Багдановіч значна ўзмацняе намечаныя тут рысы гераізму, выкарыстоўваючы для гэтага сродкі і прыёмы народнай вобразнасці. Так, каб падкрэсліць гордасць і свабодалюбства Страцім-лебедзя, Багдановіч звяртаецца да традыцыйнага прыёму гіпербалізацыі:

Страцім-лебедзь — горды, моцны птах.

Яго  звычаі — арліныя,

Яго ўцехі — сакаліныя;

Пер'і-пер'ечкі  бялеюцца

Да на золаку агнявеюцца.

У яго крыле — трыста тры пяры:

Узмахне  крылом — быццам   бор  шуміць,

Узмахне другім — што мяцель гудзіць.

(1—108)

Як і ў фальклоры, знешняя веліч і сіла сімвалізуюць сабою ўнутраную сілу, магутнасць духу героя, яго здоль-насць да выключных, гераічных учынкаў. У далейшым ге-раічныя рысы Страцім-лебедзя яскрава выяўляюцца ў сцэне адзінаборства птаха са стыхіяй. Каб вылучыць зноў рысы рашучасці і бясстрашша героя, адзінаборства гэ-тае малюецца ў былінным стылі — на фоне велічных пры-родных з'яў:

Як учнуць дажджы — пацякла ввда,

Разлілася горш ад павадкі,

Затапіла ўсе лугі-лагі,

Усе лугі-лагі, ўсе лясы-бары;

Уздымаецца вышэй ад гор.

(І—Ю8-109)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 [106] 107 108 109 110 111 112 113