МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Крыху другую мастацкую інтэрпрэтацыю набывае ма-тыў «пометы» ў паэме «Страцім-лебедзь». Асноўны ідэйніл націск твора сканцэнтраваны не на шырокім сацыяльна-гістарычным асэнсаванні гэтага матыву. Малюнак «заліву бязмернага» патопу разам з сімвалічнай функцыяй набывае тут функцыю больш вузкую, канкрэтную — гэта адна-часова і своеасаблівая экспазіцыя для разгортвання дзеяння і выяўлення гераічнай сутнасці характару галоўнага персанажа.

Прытрымліваючыся ў асноўным фальклорнай сюжэтнай схемы (супрацьпастаўленне Страціма богу, Ною і «выбра-ньш» птушкам), Багдановіч у той жа час істотна пераасэн-соўвае некаторыя ідэйныя аспекты народнага сказа. Так, у фальклорным тэксце бунт «Страцім-пціцы» трактуецца як акт простай непаслухмянасці, самаўпэўненасці, непадпа-радкавання. Страцім-пціца заяўляе: «не пайду ў каўчэг...

спраўлюся сам з вадою, усю ваду абплыву!»і (P., 4_________ 10).

Зыходзячы з новых ідэйна-мастацкіх задач, Багдановіч не мог успрыняць' такую звужаную інтэрпрэтацыю апокрыфа, калі гібель непакорнай птушкі магла трактавацца як вынік непаслухмянасці ці легкадумства. Ён значна ўзмацняе «ба-габорчыя» матывы апокрыфа, імкнецца паказаць бунт Стра-цім-лебедзя^ супраць волі бога і Ноя не як выпадковую праяву «буйства», а як глыбока ўсвядомлены самаахвярны акт — подзвіг у імя агульных інтарэсаў; у імя выратавання тых шэрых «птахаў», якія не папалі ў лік «выбраных». Эстэ-тычны сэнс такой перапрацоўкі фальклорнага матэрыялу відавочны: наблізіць твор да адлюстравання актуальных грамадска-палітычных праблем свайго часу.

Сваім пафасам, ідэйнымі вытокамі ўся паэма непарыўна звязана з самім жыццём: за знешняй алегарычнай абалон-кай яе вобразаў і ідэй не цяжка адчуць некаторыя характэрныя з'явы і працэсы бурлівай перадрэвалюцыйнай рэ-чаіснасці.

Іменна ў гэты час прадстаўнікі беларускай буржуазна-нацыяналістычнай інтэлігенцыі, якія чамусьці ўсклалі на сябе яўна непасільную ношу «правадыроў народа», перапа-лоханыя рэальнай пагрозай рэвалюцыйнага ўзрыву мае, па-чынаюць прапагандаваць свае філасофскія тэорыі пазіты-візму, «паступовасці», прыстасавальніцтва. Рэвалюцыинаи барацьбе яны супрацьпастаўляюць пропаведзь «малых спраў», «культурнай працы» і іншых кампрамісных ідэй. У гады вайны на старонках «Нашай Нівы» паяўляецца шэ-раг перадавых артыкулаў, дзе ў супрацьлегласць купалаў-скаму лозунгу «бітвы... за волю вольнай грамадзе» адкрыта вылучаецца лозунг пакорлівасці і класавага міру. Так, у ар-тыкуле «Наша павіннасць» яго аўтар з трывогай папя-рэджваў: «На любві, на міласці будзем мы будаваць нашу будучыню, каб гнеў і нянавісць, што будзіцца ў часе кры-^вавай бітвы, не запанавалі ў сэрцы нашым назаўсёды, каб з крывавым туманам развеялі іх дазвання. Памятайма, бра-ты, каб нашы палеткі былі засеяны добрым зярном...» .

Такім цудадзейным зярном ён лічыць пачуццё нацыя-нальнай еднасці: «у такой еднасці ўся... будучыня... шча-сце... доля» беларускага народа. Адзіным шляхам да на-цыянальнага вызвалення, па думцы памешчыка Я. Мань-коўскага, з'яўляецца «культурная праца»: удзел «у сялян-скіх хаўрусах, таварыствах, касах...».

У сваіх намаганнях даказаць, што і пры існуючых гра-мадска-палітычных парадках можна палепшыць умовы жыцця народа, прадстаўнікі рэакцыйных колаў даходзілі часам да абсурду. Так, нейкі дамарослы «эканаміст» Бываеўскі з сур'ёзным выглядам сцвярджаў, што быццам 6ы «яйцо нас узбагаціць» (гэтай «праблеме» прысвечана аж чатыры яго артыкулы ў «Нашай Ніве» — №№ 10, 11, 12, 13 за 1915 г.).


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 [105] 106 107 108 109 110 111 112 113