МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

У Пушкінскай бібліятэцы прагледзеў Шэйна і Раманава... Я задумаў твор на тэму біблейскага міфа. Гэтую тэму навеяла мне вайна, гібель мільёнаў і мой асабісты лёс» .

Сапраўды, у «Беларускім зборніку» Е. Р. Раманава па-эт знайшоў фальклорны твор, які не толькі адпавядаў аў-тарскай задуме, але і ўсімі сваімі жанравымі элементамі (эпічнасць, рамантычная афарбоўка) быў блізкі да яго творчых схільнасцей і настрояў. У раздзеле «Касмаганічных і культурных казак» зборніка маецца такі запіс апакрыфіч-най казкі «Страцім-пціца»: «Бог ведаець, калі гэтабыло--строіў сабе Яной каўчэг,— як затопу бог пасылаў. I прыка-заў Яной сабраць у каўчэг усіх звяроў, усіх пціц, усякую скаціну. Ну, усе сабраліся, а лебедзь адзін — Страцім зваў-ся па імені — я, каець, не пайду ў каўчэг,—■ я спраўлюся з вадой, усю ваду абплыву! Багатыр сільны быў!

Ну, і паплыў. I плаваець. Стала затопа. Некуды прочым пціцам дзявацца. А Страцім плаваець сабе. Вось тыя про-чыя пціцы ляталі-ляталі, ды к яму, ды на яго і панасядалі. Дык пакуль садзіліся на спіну, дык нічога, ну а то і на дзю-бу сталі садзіцца — у яго дзюбка вялікая была. Ну, як па-насядалі на дзюбку, ён носам у ваду — і затапіўся. 3 тых пор перавёўся» (P., 4—10) 2.

Гэты кароткі апакрыфічны сказ і лёг у аснову гераічнай паэмы «Страцім-лебедзь». Аднак у паэтычнай інтэрпрэта-цыі пісьменніка фальклорны матыў набыў зусім новыя ідэй-на-эстэтычныя якасці. Прыстасоўваючы народны сказ да сваёй асноўнай тэмы аб «вайне і гібелі мільёнаў», паэт знач-на пашырае ва уступе матыў «сусветнага патопу» і прыдае яму значэнне стыхійнай апакаліпсічнай з'явы. Лаканічны сказавы зачын «Бог ведаець, калі гэта было... як затопуог пасылаў» (Р., 4—10) разгорнуты Багдановічам у веліч-ы малюнак ачышчальнай «буры-навальніцы», якая высту: ае тут у сімвалічным плане:

Не анёл у трубу уструбіў —

3 хмары бог старому Ною гаварыў:

«Поўна з краем чаша гневу майго

На людскія грахі да бясчыннасці.

Вось надыйдзе часіна суворая,

Лінуць з неба залівы бязмерныя

I амыюць ад бруду смуроднага

Усю зямлю яны, белы-вольны свет».

(1—108)

Нягледзячы на наяўнасць біблейскіх элементаў, уступая частка паэмы гучыць не абстрактна — у тагачасных мовах вайны і наспявання рэвалюцыйных падзей яна спрыймалася як сімвалічнае адлюстраванне стыхійнага осту бунтарскіх настрояў даведзеных да роспачы шырокіх ас.


Трэба адзначыць, што матыў катастрофы, як стыхійнай ометы за «людскія грахі да бясчыннасці» і адначасова як чышчальнай кары за грахі «бацькоў», набыў шырокае гу-анне ў тагачаснай беларускай і рускай літаратуры. Як вя-ома, асаблівае месца ён заняў у творчасці А. Блока — яго аэма «Помета» ўся прасякнута прадчуваннем катастрофы, к выніку нейкай стыхійнай, але заканамернай кары. Паэт мкнецца абрысаваць працэс фарміравання новага   героя -вайго часу — носьбіта катастрафічных сіл. У эпілогу неза-ончанай паэмы Блок хацеў паказаць прадстаўніка трэцяга акалення, які, узгадаваны ў народных гушчах, ужо заяў-яе: «I я пайду насустрач салдатам... I я кінуся на іх шты-і... I за цябе, мая свабода, узыйду на чорны эшафот» '. Ра-антычнае адмаўленне тагачаснай рэчаіснасці ў паэме Блока гучала як заклік да дзеяння, да разбурэння існуючага ладу.

 


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 [104] 105 106 107 108 109 110 111 112 113