МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Відавочна, асновай неладоў паміж шэфам «камісіі» і яго падначаленым сакратаром з'яўляліся не толькі асабістыя антыпатыі. Прычыны іх значна глыбей. М. Багдановічу наогул была агіднай уся т. зв. «дабрачынная» дзейнасць ліберала Скірмунта, які, прыкрываючыся маскай «дэмакра-тызму» і «гуманізму», імкнуўся толькі да аднаго — абара-ніць свае эгаістычныя інтарэсы, захаваць велізарныя маёнт-кі. Усё гэта пярэчыла ўяўленням Багдановіча аб шчырай, альтруістычнай працы на карысць свайго народа, асабліва ў такі цяжкі час, як ваенныя гады.

Выспяванню перадавых ідэйных поглядаў Багдановіча ў Беларусі садзейнічалі не толькі асабістыя ўражанні, але і важныя грамадска-палітычныя падзеі. Ішоў апошні перад-рэвалюцыйны 1916 год. Усё жыццё было наэлектрызавана рэвалюцыйнай энергіяй даведзеных да адчаю народных мае. I хаця канкрэтная рэвалюцыйная перспектыва ўяўля-лася Багдановічу не зусім ясна, тым не менш, ён быў поўны веры ў непазбежнасць вялікіх эпахальных падзей:

Ты не згаснеш, ясная эараначка,

Ты яшчэ асвеціш родны край,

Беларусь мая! Краіна-браначка!

Устань, свабодны шлях сабе шукай!

Такімі прачулымі і ўзнёслымі словамі вітаў М. Багдано-віч гэтае велічнае набліжэнне новых радасных дзён у жыц-ці сваёй краіны і яе абяздоленага народа. Да ўспрыняцця гэтых доўгачаканых падзей паэт быў ужо падрыхтаваны ўсім сваім ранейшым жыццёвым вопытам. Яшчэ ў ранніх міфалагічных вершах «Лясун» і «Пугач» мы адчуваем ма-тыў чакання нейкага бунту — катастрофы, які пазней больш канкрэтызаваны ў сімвалічных вобразах буры-навальніцы («Мая душа»), «агня між імглы» («Разгарайся хутчэй, мой агонь. між імглы») і інш. Выразнае рэалістычнае ўвасаблен-не гэтая тэма пратэсту і чакання абнаўлення жыцця атры-мала ў такіх узорах грамадзянскай лірыкі,  як «3 песняў беларускага мужыка», «Над магілай мужыка», «Пан і му-жык», «Мяжы», «Беларусь, твой народ дачакаецца...» і інш.

На новым этапе рэвалюцыйна-вызваленчай барацьбы ў Беларусі тэма сацыяльнага пратэсту набыла ў творчасці Багдановіча новыя істотныя рысы. Цяпер ідэя выкрыцця сацыяльнага зла спадучаецца са спробамі вылучыць станоў-чы ідэал новага чалавека — самаадданага змагара за на-родныя інтарэсы і супрацьпаставіць яго мяшчанскай маралі прыстасавальніцтва і грамадзянскай трусасці.

Паэма «Страцім-лебедзь» — гэта своеасаблівы гімн сва-бодалюбіваму, гордаму, моцнаму духам чалавеку. Філасоф-скай канцэпцыяй твора з'яўляецца сцверджанне актьіўных, дзейсных адносін да жыцця, адмаўленне нявольніцкай мяшчанскай псіхалогіі і маралі. Тут, нарэшце, і знайшла сваё мастацкае завяршэнне асноўная эстэтычная думка многіх ранейшых твораў Багдановіча: сэнс жыцця і прызначэнне чалавека — у яднанні з народам, у самаадданым яму слу-жэнні. Адчуваючы прыбліжэнне ачышчальнай рэвалюцыйнай буры, якая змяце ўсе агіднасці нявольніцкага існавання, Багдановіч у той жа час не змог убачыць тых рэальных грамадскіх сіл, якія павінны былі здзейсніць гэтыя гістарыч-ныя пераўтварэнні. Вось чаму ўвесь бунтарскі, рэвалюцый-ны па сутнасці, пафас паэмы ўвасоблен у такой абстрактнай і не да канца акрэсленай форме.

Як і раней, пры стварэнні эпічнай паэмы «Страцім-ле-бедзь» Багдановіч звярнуўся да фальклорных крыніц: тут ён знаходзіць адпаведныя ідэйнай задуме твора мастацкія вобразы і прыёмы. У гэтым сэнсе паэма ўяўляе значную ці-кавасць, як падагульняючы вынік працяглых фальклары-стычных пошукаў М. Багдановіча, як сведчанне далейшага паглыблення рэалістычных прынцыпаў выкарыстання фальклору на заключным этапе творчасці паэта.

Аб задуме паэмы гаварыў аднойчы сам Багдановіч: «Я сёння на ўвесь дзень паглыбіўся ў народную творчасць.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 [103] 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113