МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Як вядома, праблема стварэння гераічнага характару узнікла перад Багдановічам не ўпершыню. Яшчэ ў многіх ранніх вершах грамадзянскага  цыкла  асобныя  элементы гэтага характару праяўляліся ў такіх творах, як «Рушымся, брацця, хутчэй», «Мая душа», «Зразаюць галіны таполі адна за другой», «Нашых дз^даў душьілі абшары палёў» і інш. Якасна новым у стварэнні гераічнага характару на гэтым заключным этапе ў творчасці нашага паэта з'яўля-ецца тое, што вобраз змагара абрысаваны цяпер значна глыбей, усебакова і па-мастацку абгрунтавана. Гэтаму ў значнай ступені садзейнічалі не толькі ідэйна-творчая ста-ласць Багдановіча, але і беларускі фальклор, цікавасць да якога з гадамі не слабела, а няспынна расла. Іменна ў фаль-клоры паэт знайшоў найбольш адпаведныя сваёй творчай задуме вобразы і матывы і на іх аснове стварыў сваю вы-датную гераічную паэму — «Страцім-лебедзь».

Трэба сказаць, што ў галіне стварэння гераічнага вобра-за на фальклорным матэрыяле Багдановіч не быў піяне-рам — у беларускай рэвалюцыйна-дэмакратычнай літара-туры пачатку XX ст. ужо існавалі значныя творчыя трады-цыі і дасягненні. У сувязі з нарастанием вызваленчага руху мае вядучыя беларускія пісьменнікі на чале з Купалам і Колесам ясна ўсведамлялі «патрэбу ў гераічным» (Горкі), адчувалі неабходнасць стварэння гераічных вобразаў — змагароў супраць дэспатызму і прыгнёту. Да лепшых зда-быткаў беларускай рэвалюцыйнай літаратуры ў гэтай га-ліне трэба аднесці вобразы гусляра, Бандароўны, Лявона з паэм Я. Купалы («Курган», «Бандароўна», «На папасе»), а таксама вобраз Сымона Музыкі з аднайменнай паэмы Я. Коласа.

Аднак, засвойваючы плённыя літаратурныя традыцыі, Багдановіч пайшоў сваім арыгінальным творчым шляхам, а таму ўся паэма «Страцім-лебедзь» носіць такія выразныя адзнакі індывідуальнасці паэта, яго асабістых схільнасцей і густаў. Вось чаму пры разглядзе творчых вытокаў паэмы нельга абмежавацца спасылкай на літаратурна-грамадскія фактары, якія, безумоўна, уплывалі на паэта. Важна яшчэ ўлічыць і тыя асабістыя, часта прыватныя факты і падзеі, што хвалявалі думкі і пачуцці пісьменніка і якія так яскра-ва выявіліся ў паэме.

Як вядома, паэма «Страцім-лебедзь» была напісана ўжо ў Мінску, куды пераехаў Багдановіч пасля заканчэння яра-слаўскага юрыдычнага ліцэя (верасень 1916 г.). Літаратур-ную працу спалучае Багдановіч з актыўнай культурна-грамадскай дзейнасцю сярод беларускіх мае горада. Ен выступае з чытаннем вершаў і дакладаў, арганізуе дэмакра-тычныя гурткі беларускай моладзі, піша нарысы для хрэста-матыі па беларускай літаратуры, працуе над праграмай для беларускіх пачатковых школ, удзельнічае ў перыядычным друку.

Напружаную культурна-грамадскую дзейнасць М. Баг-дановіч вымушан быў спалучаць са службай у «Губернскай харчовай камісіі», на чале якой стаяў пан Скірмунт •—адзін з пазнейшых главароў контррэвалюцыйнай «Беларускай рады». Душная чыноўніцкая атмасфера невыносна прыгня-тала паэта. Не ляжала яго сэрца да канцылярска-бюракра-тычнай установы, не ладзіліся адносіны і з яе шэфам — вя-домым багацеем і землеўласнікам. Аб гэтым, па сведчанню 3. Бядулі — аднаго з бліжэйшых сяброў Багдановіча,— гаварыў сам паэт: «Да чаго абрыдла мне такое жыццё! Дзень за днём у земстве: справаздачы, калонкі цыфраў! Яны паўзуць з-пад майго пяра, як мураўі. Я павінен напі-саць нудную справаздачную брашуру на некалькі друкава-ных аркушаў. Пан Скірмунт думае яе надрукаваць. Якая гэта для мяне пакута, кара божая! Яна прыгнятае мяне больш хваробы. Мне б паехаць у Крым, пакуль не позна, а то дрэнна будзе... Але прасіць аб гэтым пана Скірмунта не магу. Лепш здохну!».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 [102] 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113