МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Няма патрэбы разглядаць усе астатнія фальклорна-мас-тацкія кампаненты паэмы «Максім і Магдалена», яны ў той ці іншай ступені былі ўласцівы і ранейшым творам Багда-новіча. Больш важна акрэсліць той уплыў фальклорнай эстэтыкі, які яна аказала на самы метад творчага адлюстра-вання рэчаіснасці,— без гэтага немагчыма правільна вызна-чыць характар рэалізму ў паэме. Іменна разгляд твора ў адрыве ад фальклорнай традыцыі прывёў некаторых даследчыкаў да аднабаковых сцверджанняў аб тым, што «Максім і Магдалена» — твор рэалістычны.

Падкрэсліваючы гэта, нельга забываць і аб якасных асаблівасцях гэтага рэалізму. Паэма рэалістычная ў тым сэнсе, што праўдзіва адлюстроўвае некаторыя характэрныя з'явы жыцця далёкай феадальнай эпохі, правільна абрысоў-вае некаторыя тыповыя рысы народнага характару белару-са, яго імкненне да волі, прабуджэнне пачуцця асабістай годнасці, маральную прыгажосць і інш.

У той жа час пры вызначэнні ідэйна-мастацкай спецы-фікі паэмы «Максім і Магдалена» нельга абмяжоўвацца толькі рэалістычнымі крытэрыямі. Ва ўсёй мастацкай тка-ніне твора выразна адчуваюцца элементы рамантычнага метаду ў адлюстраванні падзей і характараў, I рамантызм гэты арганічна вынікаў з усёй сістэмы фалькларыстычных поглядаў М. Багдановіча.

Так, напрыклад, адлюстраванне складаных грамадскіх адносін пададзена ў паэме, згодна з фальклорнай традыцы-яй, ва ўмоўным плане супрацьпастаўлення адзіночкі-бунта-ра пану і яго слугам. Зразумела, што такі прыём не пару-шаў жыццёвай праўды, з'яўляючыся толькі своеасаблівым сродкам для больш яскравага выяўлення сацыяльных кан-фліктаў, да таго ж ён прадыктаваны ўсім ходам сюжэтнага развіцця твора. Аналагічны прыём тыпізацыі мы сустрэнем і ў фальклорных творах, асабліва ў былінах, гістарычных песнях і казнах,— гэта характэрная рыса фальклорнага ра-мантызму, уласцівая многім жанрам народнай паэзіі.

Элементы фальклорнага рамантызму асабліва ярка пра-явіліся ў абрысоўцы цэнтральнага героя паэмы Максіма. Ён «бесшабашны», надзвычай пачуццёвы — шматлікія роз-думы і звароты героя пададзены ў песенна-элегічным тоне. Тыповай у рамантычным сэнсе з яўляецца выключная сама па сабе ідылія кахання паміж простым «хлопам» і «вяль-можнай дачкою» ваяводы. Рамантычнае адценне прыдае паэме і ўвесь «старажытны» каларыт шматлікіх масавых сцэн і жанравых малюнкаў — гулянне ў шынку, пакаранне Максіма на віду ў людзей, на высокім памосце, песні-зваро-ты Максіма пад акампанемент цымбалаў і інш. Рамантычная плынь праяўляецца і ў тым, што ва ўсёй паэме адчуваецца сталая прысутнасць аўтарскага «я» (асабліва ў лірычных частках), выяўленага часам у аўтарскім маналогу:

Гэй, было б табе, Максім, не кахацца,

На вяльможную дачку не заляцацца.

(1-83)

Нарэшце, з фальклорнай рамантыкай у паэме «Максім і Магдалена» звязана метафорыка моўных формул і зваротаў, прыўзнятасць і ўрачыстасць інтанацый, блізкіх часам да рэчытатыву («А як смерую Максіма каралі...»).

Падагульняючы гэтыя нагляданні, можна заўважыць, што ўплыў беларускага фальклору на творчасць Багданові-ча не абмяжоўваўся цяпер толькі знешнімі фармальнымі элементами ці наследаваннямі, а пранікаў у аснову творчай індывідуальнасці паэта, аказваў плённае ўздзеянне на раз-віццё самога метаду мастацкага асэнсавання рэчаіснасці, прыдаючы яго творам рамантычную афарбоўку. Характэр-на, што ўплыў фальклору на фарміраванне паэтычнага еты-лю Багдановіча ішоў не па лініі колькаснага ўключэння або запазычання народных матываў, сюжэтаў, мастацкіх прыё-маў, а праяўляўся ў агульнай тэндэнцыі паэта да творчай перапрацоўкі фальклорнага матэрыялу ў адпаведнасці з новым! літаратурна-творчымі задачамі. Уключэнне элементаў фальклорнай рамантыкі ў паэтычную тканіну паэмы «Макам і Магдалена» поўнасцю падпарадкавана асноўнай ідэі твора — паказу гераічных рыс народнага характару. Уся паэма прасякнута пафасам супрацьпастаўлення дзвюх ан-таганічных сіл — народа і паноў, што, бясспрэчна, прыда-вала ёй шырокі грамадскі рэзананс.

У той жа час магутны ўздым вызваленчага руху народных мае у апошнія перадрэвалюцыйныя гады (1915—1916) настойліва патрабаваў не толькі больш акрэсленых форм сацыяльнага пратэсту, але і рашучага рэвалюцыйнага дзе-яння. Відавочна, адчуваючы пэўную абмежаванасць у адлю-страванні найбольш характэрных працэсаў эпохі ў сваёй паэме (тут пратэст выяўлен толькі ў вузка псіхалагічнай сферы), М. Багдановіч імкнецца стварыць новы, адпавя-Даючы перадавым грамадскім ідэалам вобраз барацьбіта за народную справу.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 [101] 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113