МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Лірычны змест гэтай песні выяўляе выключную сілу і высакароднасць Максіма, які нават у абліччы немінучай смерці поўны шчырай удзячнасці, адданасці і самых узнёс-лых пачуццяў да каханай.

Адпаведнасць маральнага вобліку героя нормам народ-нага этычнага ідэалу падкрэслена тут усёй сістэмай моўна-вобразных сродкаў: вобраз мілай параўноўваецца з «зорань-кай яснай», «сонейкам красным», «сонцам залатым, святым». Настрой асаблівай душэўнай усхваляванасці стварае і само ўвядзенне пяшчотных эпітэтаў з ласкальна-памян-шальнымі суфіксамі, зваротаў, эмацыянальных выклічнікаў і інш.

Выразным кантрастам да папярэдніх частак выступае апошняя, трэцяя песня — імправізацыя — развітанне з родным!. Яна падаецца ў інтанацыях народных плачаў. Быта-вой і псіхалагічнай асновай песні, падобна як і ў фалькло-ры, з'яўляецца жудасны лёс сялянскай сям'і пасля смерці кармільца:

Мае дзетачкі, мае дробныя,

Вы наплачацесь, нагалосіцесь,

Бо не стане ў вас татачкі!

Хто вас будзе гадаваці, адзяваці?

I ад цёмнай ночы ўкрываці?

Станеце вы, дзеткі, жабракамі,

Пойдзеце барамі-лугамі,

Ды гасцінцамі-дарогамі.

А дарогі тыя без канца ляжаць,—

Без канца вам, дзеткі, гора горкае цярпець.

(1-84)

Такім чынам, у апошняй песні матыў асабістага гора перарастае рамкі прыватна-псіхалагічнай з явы і набывае больш шырокае абагульняючае значэнне: заключныя радкі яе — «Без канца вам, дзеткі, гора горкае цярпець»— но-сяць шырокі сацыяльна-драматычны сэнс. Яшчэ больш вы-разна перарастанне лірычнай тэмы ў сацыяльную заўва-жаецца ў канцоўцы твора:

А як смерцю Максіма скаралі,—

Рукі белыя да брамы прыбівалі,

Рукі белыя да брамы мястовай,

Галаву — да вежы вартовай,

Каб дажджы яму кудры мачылі,

А вятры бы сушылі,

Каб крукі прыляталі — вочы дзюбалі,

Усё бы людзі пазіралі — ды не забывалі.

(1-84)

Заключная сцэна паэмы намалявана з глыбокім адчу-ваннем фальклорнай стыхіі: пакаранне Максіма адбываец-ца на вачах у народа і служыць своеасаблівым нямым заклікам да пометы гвалтоўнікам-панам. Каб завастрыць увагу на заключнай ецэне, Багдановіч выкарыстоўвае пашы-раны ў фальклоры, асабліва ў былінах і сказах, прыём гі-пербалізацыі. Так, гіпербалізаваны вобраз раскрыжаванага Максіма, рукі якога «прыбіты да брамы мястовай», а галава—«да вежы вартовай», вырастае да велічнага сінаніміч-яага малюнка агульнанародных пакут у змрочную эпоху іфеадалізму. Варта адзначыць, што Багдановічу ўдалося па-збегнуць наяўных часам у фальклоры трафарэтаў, калі тра-гічная канцоўка падаецца ў плане жахлівай фантастычнай легенды з выразна сентыментальным адценнем. Замест гэтага Багдановіч прыдае канцоўцы надзвычай канкрэтнае, жыццёва пераканаўчае і сугучнае не толькі гістарычнаму мінуламу, але і сучаснасці значэнне. У выніку значна ўзрас-ла агульная ідэйна-эстэтычная дзейснасць і мэтанакірава-иасць паэмы. Усё гэта сведчыла, што захапленне фалькло->рам дало на гэтым этапе новыя плённыя вынікі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 [100] 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113