ПРЭС-РЭЛІЗ ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА распачынае культурна-адукацыйны праект “РЭЛІКТ”

У межах гэтага праекта на працягу года адбудзецца шэраг прэзентацыйных мерапрыемстваў, якія дапамогуць пазнаёміцца са скарбамі музея Максіма Багдановіча. Мы прадастаўляем магчымасць пабачыць унікальныя прадметы з фондаў музея па-за межамі пэўнай экспазіцыйнай сістэмы, цалкам сканцэнтраваўшыся на іх гісторыі і на тым, якую ролю яны адыгралі ў жыцці і творчасці маладога генія беларускай літаратуры.


29 студзеня (аўторак) а 18-й гадзіне
першая імпрэза
 “НАШЫ СКАРБЫ. СЛУЦКІ ПОЯС”

Слуцкі пояс – сімвал беларускай культуры і, як кожны сімвал, ён мае сваё паходжанне, міфалогію, свае загадкі.
Падчас імпрэзы вы зможаце ўбачыць адзін з самых каштоўных экспанатаў музея Максіма Багдановіча, даведацца пра тое, які сакральны сэнс хаваюць у сабе паясы, хто спрычыніўся да стварэння слуцкай мануфактуры і чаму не трэба верыць на слова Максіму Багдановічу, а таксама паслухаць цудоўных музыкаў з гурта “Re1ikt”.

Наш адрас: г. Мінск, вул. Багдановіча, 7а
Куратар праекта − Міхал Бараноўскі, 8 (017) 200 62 13, 8 (029) 850 73 27
www.bagdanovich.by
http://vk.com/re1ikt
http://vk.com/vezha_miru
http://www.facebook.com/maksimbagdanovich